Перайсці да зместу

Васіль Фаміч Шаранговіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Фаміч Шаранговіч
Сцяг Першы сакратар ЦК КП(б)Б
сакавік — ліпень 1937
Кіраўнік урада Даніла Валковіч
Папярэднік Мікалай Гікала
Пераемнік Аляксей Воўкаў
Упаўнаважаны камісіі партыйнага кантролю Казахстана
1934 — 1937
Член Прэзідыума ЦВК БССР
1931 — 1934
Першы сакратар Іркуцкага акруговага камітэта Усесаюзнай КП(б)
1929 — 1930
Намеснік камісара юстыцыі Беларускай ССР
1921 — 1922

Нараджэнне 20 лютага (4 сакавіка) 1897
Смерць 15 сакавіка 1938(1938-03-15) (41 год)
Месца пахавання
Нацыянальнасць Беларус
Веравызнанне Марксісцкі атэізм
Партыя Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў)
Адукацыя пачатковая
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Фаміч Шаранговіч (4 сакавіка 1897, в. Качаны, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці — 15 сакавіка 1938, г. Масква) — дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік устанаўлення савецкай улады на Беларусі.

3 1918 года ў Чырвонай Арміі.

У 1919—1920 гадах на падпольнай рабоце ў Мінскай губерні, быў арыштаваны польскімі ўладамі.

У 1921—1926 гадах намеснік наркама юстыцыі, пракурор БССР, загадчык арганізацыйнага аддзела і адказны сакратар Цэнтральнага Савета прафсаюзаў Беларусі.

3 1926 года на прафсаюзнай рабоце ў Сібіры, 1-ы сакратар Іркуцкага акруговага камітэта УКП(б).

3 кастрычніка 1930 да лютага 1934 года з'яўляўся 2-ім сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.

3 1934 года — член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б), упаўнаважаны КПК па Казахстане, з 1936 — па Харкаўскай вобласці.

3 сакавіка да ліпеня 1937 года з'яўляўся 1-ым сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.

Член ЦК КП(б)Б у 1925—1927 гадах, 1932—1934 гадах, 1937 годзе. Член ЦВК БССР у 1925—1926 гадах, 1931—1934 гадах і яго Прэзідыума ў 1931—1934 гадах.

Зняты з пасады 1-га сакратара паводле пастановы Палітбюро ЦК УКП(б) «Па пытанні аб кіраўніцтве КП(б)Б» ад 27 ліпеня 1937 года і ў той жа дзень арыштаваны ў Маскве. Абвінавачаны ў варожай дзейнасці супраць савецкай улады. 13 сакавіка 1938 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Маскве. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Зноскі