Елянова
Вёска
Елянова
|
Еляно́ва[1] (трансліт.: Jelianova, руск.: Еленово) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1886 годзе в. Яленава (Галенава) у Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічалі школа і піцейны дом. Паводле перапісу 1897 года ў в. Яленава (Галенава) працавалі народнае вучылішча і хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе ў Чарнякоўскай воласці. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе в. Хеленова ў Мацвеевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
У 1926 годзе ў Міжлескай гміне, у 1932 годзе ў Сігневіцкай. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Машковіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 21 жыхара вёскі, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў.
У кастрычніку 1949 годзе арганізаваны калгас «Шлях да камунізму», у лютым 1950 года ён увайшоў у калгас «Чырвоны сцяг» (з цэнтрам у в. Міжлессе), з 16 ліпеня 1954 года — у Міжлескім сельсавеце. У 1970 годзе дзейнічала ферма калгаса «Чырвоны сцяг».
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з дугападобнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, да якой прымыкаюць 3 завулкі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 34 двары, 48 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Галяно́ва, Галяно́ў, м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх