Хуан II Бязверны
Хуан II Вялікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Juan II el Grande | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альфонс V Вялікадушны | ||||||
Пераемнік | Фердынанд II Каталік | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альфонс V Вялікадушны | ||||||
Пераемнік | Фердынанд II Каталік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 чэрвеня 1398 |
||||||
Смерць |
20 студзеня 1479 (80 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Трастамара і Арагонская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Фердынанд I Справядлівы[1] | ||||||
Маці | Элеанора д’Альбукерке[d][1] | ||||||
Жонка | Бланка I[d][1][2] і Хуана Энрыкес[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Карл Віянскі[d][1], Бланка II Наварская[3], Элеанора Арагонская[1], Фердынанд II[1], Хуана Арагонская[d][1], Альфонса дэ Арагон і Эскабар[d] і Хуан Арагонскі[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуан II Бязверны (ісп.: Juan II de Aragón, el Grande; 29 чэрвеня 1397 — 20 студзеня 1479) — кароль Арагона з 1458 года, кароль Навары з 1425 года.
Авалодаў прастолам Навары ў 1425 годзе, атрымаўшчы яго ў спадчыну пасле смерці свайго цесця Карла III Наварскага. Меў шэраг сутыкненняў са сваім сынам дон Карласам дэ Віянэ, які, пасля смерці жонкі Хуана, Бланкі ў 1441 годзе, павінен быў атрымаць у спадчыну Навару. Сын вымушаны быў бегчы і пазней, калі Хуан атрымаў у спадчыну ад свайго старэйшага брата, Альфонса Велікадушнага, Сіцылію і Арагон (1458), дабіцца шэраг поспехаў над бацькам.
Хуану прыйшлося ў 1472 годзе здушыць сур’ёзнае паўстанне каталонцаў; у 1473 годзе прадпрыняў няўдалую спробу авалодаць Русільёнам, які ён сам раней павінен быў саступіць Людовіку XI.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Ад першага шлюбу з Бланкай Наварскай:
- Карл (29 мая 1421 — 23 верасня 1461), прынц Віянскі з 1421, намеснік Навары 1441—1447, прэтэндэнт на наварскую карону (пад імем Карл IV);
- Хуана (1423 — 22 жніўня 1425);
- Бланка (1424 — 2 снежня 1464), прынцэса Віянская з 1461, прэтэндэнтка на наварскую карону (пад імем Бланка II); муж: з 15 верасня 1440 года (Вальядалід, ануляваны ў 1453 годзе) Энрыке IV Нямоглы (25 студзеня 1425 — 11 снежня 1474), кароль Кастыліі і Леона з 1454;
- Элеанора (2 лютага 1425 — 12 лютага 1479), каралева Навары з 1479; муж: з 30 ліпеня 1436 года Гастон IV дэ Граі (26 лютага 1423 — 25 ліпеня 1472), граф дэ Фуа і дэ Бігор, віконт дэ Беарн з 1436, віконт дэ Кастэльбон 1425—1462, віконт дэ Нарбон 1447—1468, пэр Францыі з 1458;
Ад другога шлюбу з Хуанай Энрыкес:
- Фердынанд (10 сакавіка 1452 — 23 студзеня 1516), кароль Арагона (1479—1516), Сіцыліі (1468—1516), Неапаля (1504—1516), муж і суправіцель каралевы Ізабелы Кастыльскай;
- Хуана (1455—1517), жонка з 1476 года Фернанда I Неапалітанскага.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хуан II Бязверны