Царква Сабора Беларускіх Святых (Любань, Вілейскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Царква Сабора Беларускіх Святых
Царква Сабора Беларускіх Святых (Любань, Вілейскі раён) 01.jpg
54°35′44″ пн. ш. 26°52′40″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Любань (Вілейскі раён)
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская
Архітэктар Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык
Будаўніцтва ???—2003 гадамі
Стан дзейная

Царква ў гонар Сабора Беларускіх Святых — праваслаўны храм у аграгарадку Любань Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Афіцыйны адрас: вул.Кастрычніцкая, 5, аг.Любань, Вілейскі р-н, Мінскай вобл. 223810

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква пабудавана з дрэва ў 2003 годзе, асвячоная ў 2004 годзе ў гонар Сабора беларускіх святых. Будавалі яе за ахвяраваннi мясцовых жыхароў[1]. 6 красавіка 2014 года менавіта тут упершыню ў Вілейскім раёне, і ва ўсёй Мінскай вобласці, адслужылі літургію на беларускай мове[2][3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква Сабора Беларускіх Святых (Любань, Вілейскі раён) 02.jpg

Маляўнічую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма фарміруе пластычнае дахавае пакрыццё, цыбулепадобнае шматкупалле: 5 галовак над шатровым дахам кубападобнай малітоўнай залы, макаўкі над вальмай апсіды і над шатром званіцы, чацвярык якой урэзаны ў 2-схільны дах прытвора. Брусчатыя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]