Свята-Георгіеўская царква (Вардамічы)
Праваслаўны храм | |
Царква Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца | |
---|---|
54°43′04″ пн. ш. 27°40′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вардамічы |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Маладзечанская |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Заснавальнік | Ганна Сухоціна |
Будаўніцтва | Паміж 1847 — 1886 гадамі |
Стан | не асвечаная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Вардамічы Вілейскага раёна, Мінскай вобласці. Месціцца на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з дрэва ў XIX ст., была асвечана ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца. Дакладная дата пабудовы царквы ў вёсцы Вардамічы невядомая. Фундатарам будаўніцтва храма была мясцовая памешчыца, генеральша Ганна Сухоціна, пасля атрымання ў спадчыну маёнтка ад свайго дзядулі палкоўніка Караваева. Адбылося гэта ў 1847 годзе, а згодна інвентарызацыі 1886 г. у сяле Вардамічы пазначана наяўнасць царквы[1]. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у 1960 годзе царква была зачынена і спустошана. З 1992 года, пасля распада СССР, пачалося адраджэнне храма ў вёсцы Вардамічы і за год царква была адноўлена. У верасні 1993 году агляд храма здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. У 2007 годзе былі выкрадзены пяць самых каштоўных абразоў, да гэтага часу пра іх месцазнаходжанне нічога не вядома[2]. У 2014 г. храм адрэстаўраваны, але дагэтуль не асвячоны. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святой Жывапачатнай Троіцы ў в. Даўгінава.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам за вальмамі над 2-граннай апсідай, завершаным на фасадзе цыбулепадобным купалам на 4-гранным барабане. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём, шчыт якога рытмічна спалучаецца з трохвугольным франтонам даху. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны адзінарнымі і строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі.
Зноскі
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. С. 586.
- ↑ Неизвестные преступники продолжают похищать иконы из культовых зданий в Минской области Архівавана 16 студзеня 2021. (руск.) // TUT.BY
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Вардамічы)
- Свята-Георгіеўская царква (Вардамічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Вардамічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Вардамічы) Архівавана 27 верасня 2018. (руск.) на сайце Маладзечанскай епархіі