Свята-Троіцкая царква (Даўгінава)
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() Царква ў гонар Святой Троіцы | |
54°38′30,29″ пн. ш. 27°28′28,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Даўгінава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
![]() |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аг. Даўгінава (Вілейскі раён). Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваная ў другой палове XIX ст. (да 1886 г.) з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асноўны аб'ём з прыдзеламі, апсіда. Прыдзелы і апсіда вырашаныя паўратондамі. Двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца надбудаваная над прытворам і завершаная цыбулепадобнай галоўкай. Над сяродкрыжжам буйны васьмігранны светлавы барабан накрыты самкнутым сферычным купалам і цыбулепадобнай галоўкай. Грані барабану і званіцы маюць кілепадобныя завяршэнні. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаныя двухслуповымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Фасады прарэзаныя адзінарнымі і падвойнымі арачнымі вокнамі ў плоскіх ліштвах, дэкарыраваныя паясамі парэбрыка і зубцоў, лапаткамі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутраная прастора храму перакрытая цыліндрычнымі скляпеннямі, сферычным купалам на ветразях у сяродкрыжжы, конхамі ў апсідзе і прыдзелах, расчыненых у залу шырокімі арачнымі прасветамі. Апсіда аддзеленая драўляным пазалочаным іканастасам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Свята-Троіцкая царква (Даўгінава) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Троіцкая царква (Даўгінава) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Даўгінава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)