Цодзік Львовіч Даўгапольскі
Цодзік Львовіч Даўгапольскі | |
іўр.: צדוק דולגופולסקי | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Псеўданімы: | Ц. Городокер[1] |
Дата нараджэння: | 11 жніўня 1879 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 16 ліпеня 1959 (79 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: |
![]() ![]() |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | пісьменнік |
Гады творчасці: | 1914—1959 |
Жанр: | паэзія, проза |
Валодае мовамі: | ідыш і руская |
Мова твораў: | беларуская, ідыш, руская |
Цодзік Львовіч Даўгапо́льскі (11 жніўня 1879—16 ліпеня 1959) — яўрэйскі пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ц. Даўгапольскі нарадзіўся ў горадзе Гарадок Віцебскай губерні ў сям'і меламеда. Вучыўся і працаваў на шчаціннай фабрыцы ў Невелі. Экстэрнам здаў экзамен на званне хатняга настаўніка і працаваў у вёсцы Захар'іна Магілёўскай губерні. У 1912 годзе вярнуўся ў Гарадок і на працягу шасці гадоў узначальваў яўрэйскае вучылішча. Быў актыўным членам Бунда. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў інструктарам Наркама адукацыя, дырэктарам дзіцячага дома ў Віцебску, пазней — у газетах і часопісах. З 1933 г. працаваў у Дзяржвыдзе БССР. У 1937 годзе быў арыштаваны і асуджаны. Адбываў пакаранне ў Казахстане і быў вызвалены ў 1943 годзе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкавацца пачаў у 1914 годзе (зборнік «Карціны з мястэчка»). Пісаў на ідышы, беларускай і рускай мовах. Аўтар раманаў, аповесцей, нарысаў, фельетонаў і п'ес. У 1931 годзе выйшаў зборнік вершаў «З маім пяром у руцэ». Сярод апублікаванага:
- раманы «Каля адчыненай брамы» (1928, беларускі пераклад 1931), «Шоўк» (1934), «На савецкай зямлі» (1931);
- аповесць «Агітпоезд» (1934, беларускі пераклад 1935);
- п'есы «Бітва машын», «Да апошняга»;
- Dem Zeydns Kloles. Дэм зэйдес клолэс. Дедушкины проклятия. Одноактная детская комедия (на идише). Рис. Элиэзера Лисицкого. (Передняя и задняя обложки, 2 ил.). — Москва, издание Центрального еврейского комиссариата, 1919. 30 с. с ил.[2]
і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кудраўцаў І. Ф. Даўгапольскі Цодзік Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8