Перайсці да зместу

Цэлесцін (мінерал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэлесцін
Цэлесцін з вострава Мадагаскар
Формула SrO2
Статус IMA approved mineral and/or valid name (A)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер блакітны, белы, шэры, чырванаваты, зеленаваты, бясколерны
Колер рысы белы
Бляск шкляны, на зломах з перламутравым адлівам
Празрыстасць празрысты, прасвечвае
Цвёрдасць 3—3,5
Спайнасць дасканалая
Злом няроўны
Шчыльнасць 3,9—4 г/см³
Сінгонія рамбічная
Крышталічная рашотка a = 8.359, b = 5.352, c = 6.866
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэлесці́н[2] — мінерал класа сульфатаў, сульфат стронцыю, SrO2.

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблітчастцыя і прызматычныя крышталі, зярністыя, шкарлупістыя агрэгаты. Колер блакітны, белы, шэры, чырванаваты, зеленаваты, зрэдку бясколерны. Бляск шкляны. Крохкі. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,9—4 г/см³. Змяшчае да 56,41 % SrO, часта прымесі CaO ў суадносінах 1:1 да аксіду стронцыю і да 20—26 % аксіду барыю.

Паходжанне і радовішчы

[правіць | правіць зыходнік]

Мае метасаматычнае, вулканагенна-асадкавае, жыльнае эпігенетычнае, асадкавае і інш. паходжанне. Трапляецца ў выглядзе ўкрапанікаў, гнёзд, жэод, канкрэцый, буйных лінзавадобных і жылападобных цел.

Радовішчы ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Іране, ЗША, Кітаі, Канадзе, Мексіцы, Расіі, Турцыі і інш.

Цэлесціт з’яўляецца асноўнай рудой на стронцый. Выкарыстоўваецца пры вырабе марозаўстойлівай сталі ў чорнай металургіі, у вытворчасці феерверкаў і трасіруючых куль, шкла і керамікі, у радыёэлектроніцы, пры рафінаванні бураковага цукру.

Зноскі

  1. International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (February 2013) — 2013.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  • Цэлесцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 161.
  • Гуліс Л. Ф. Цэлесцін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 292.
  • Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия. 1984—1991. (руск.)