Перайсці да зместу

Міхалінак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чарнечына)
Вёска
Міхалінак
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 21 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208823031
Міхалінак на карце Беларусі ±
Міхалінак (Беларусь)
Міхалінак
Міхалінак (Брэсцкая вобласць)
Міхалінак

Міхалі́нак[1] (трансліт.: Michalinak, руск.: Михалинок) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана ў калгасе «Новы шлях», за 24 км ад Бярозы, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

У 1886 годзе — хутар у Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, існаваў цагельны завод. У 1890 годзе — фальварк Міхалінок, адно з уладанняў Мар'і Казакевіч. У 1905 годзе ў Чарнякоўскай воласці фальварак Міхалін.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — ў складзе Польшчы, у 1924 годзе в. Міхалін у Мацвеевіцкай1926 Міжлеская) гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

У 1925 годзе партызаны спалілі Міхалінскі лесазавод фірмы «Агрумарыя». З 1932 года ў Сігневіцкай гміне. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Міжлескім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 воінаў-землякоў.

У кастрычніку 1940 года ў вёсках Міхалінок і Чарнечына быў арганізаваны калгас імя Калініна, які ў лютым 1950 года ўвайшоў у склад калгаса «Новы шлях», у сваю чаргу ў 1987 годзе далучанага да калгаса «Чырвоны сцяг». Паводле перапісу 1959 года сяло, вёска і хутар.

У 1972 годзе вёска Чарнечына (98 жыхароў у 1970) злілася з вёскай Міхалін і была знята з уліку[2].

  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 28 жыхароў.
    • 1924 — 14 будынкаў, 90 жыхароў.
    • 1940 — 35 двароў, 117 жыхароў.
    • 1959 — у сяле — 15 гаспадарак, 64 жыхары, у вёсцы — 20 гаспадарак, 61 жыхар, на хутары — 18 гаспадарак, 63 жыхары.
    • 1970 — 189 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 41 двор, 60 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Міхалі́нкі, мн.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).