Перайсці да зместу

Чачэрскае прадмесце (гістарычны раён Гомеля)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падворны спіс гаспадарак Чачэрскага прадмесця (паводле "Інвентара" 1771 г.).

Чачэрскае прадмесце  — гістарычны раён горада Гомеля, вядомы з дакументаў другой паловы XVIII ст. Прымыкала да тагачаснай Чачэрскай вуліцы, верагодна, з поўначы і паўночнага захаду. Дакладныя межы невядомыя. Меркаванае размяшчэнне — між сучаснымі Кіеўскім і Баярскім (Білецкім) спускамі.

Гістарычныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

У Чачэрскім прадмесці (Przedmiescie Czeczerskie) па стане на 1765 г. знаходзілася 57 гаспадарак. У 1771 г. іх колькасць складала 65. Яны ў пераважнай большасці значыліся за гаспадарамі-мужчынамі. Жанчыны і ў 1765, і 1771 г. валодалі толькі чатырма гаспадаркамі.

Прозвішчы часткі гаспадароў, што жылі ў прадмесці, указваюць на іх прафесійную прыналежнасць ці род заняткаў — слесар, півавар, каваль, шавец, кравец, пекар («калачнік»), «бакаляр».

У Чачэрскім прадмесці знаходзілася сядзіба беліцкага святара (Антон, 1765 г.; Якаў, 1771 г.). Каля брамы «в предмести Чечерской улици», паводле звестак 1776 г., знаходзіўся дом, дзе пражываў «штатной уездного комысара прапорщик Балаздински».

З сярэдзіны 1770-х гг. успрымалася як частка ўласна Гомеля («внутре местечка»). Сваю назву мясцовасць страціла, відаць, на мяжы XVIII-ХІХ стст. у сувязі з маштабнай перабудовай гістарычнага Гомеля.

  • Адказная кніга на Гомельскі маёнтак П. А. Румянцава, 1776 г. // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я — Мінск : БЕЛТА, 1998. — С. 125.
  • Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 171.