Перайсці да зместу

Вал (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вал, 1929 г.
Вал, 1929 г.

Вал — колішняя мясцовасць у Гомелі.

Беларускай савецкай прэсай канца 1920-х гадоў падаваўся як своеасаблівы сімвал «старога Гомеля» — «захудалага гарадка», што супрацьпастаўляўся Гомелю новаму — цэнтру прамысловасці, «адной з магутных баз будаўніцтва сацыялізму». Быў забудаваны ардынарнымі драўлянымі дамамі[1]. Дакладнае знаходжанне застаецца невядомым. Нельга выключаць сувязь назвы з даўнейшымі абарончымі ўмацаваннямі часоў старосцінскага Гомеля або народным пераасэнсаваннем адметнасцей рэльефу мясцовасці.

Зноскі

  1. Езерский С. В бетон и железо одевается Гомель // Рабочий. — 1929. — 19 сентября. — С. 2-3.