Будзёнаўскі (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старая стайня, 2021 г.
Старая стайня, 2021 г.

Будзёнаўскі — былы пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. У 1983 г. увайшоў у гарадскія межы Гомеля[1], фактычна стаўшы часткай жылога масіву Прудок у Чыгуначным раёне[2][3].

Утвораны ў 1921 г. на землях ранейшага фальварка Паскевічаў у Прудку, меў назву «Конезавод № 59», уваходзіў у склад Пакалюбіцкай воласці. Станам на 1929 г. у пасёлку было 17 падворкаў, пражывала 210 чалавек. У 1965 г. быў перайменаваны ў «Залінейны», а ў 1976 г. — у «Будзёнаўскі» ў гонар С. М. Будзённага[2]. Але сярод прудкоўцаў яшчэ ў 1980-я гады бытавала яго першасная назва ў форме «Конезавод». Назва «Пасёлак Будзёнаўскі» сёння захоўваецца за адной з вуліц раёна[4]. Сярод аб’ектаў былога пасёлка вылучаюцца:

Гістарычнай цікавосткай з’яўляюцца фрагменты сядзібна-паркавага комплекса сярэдзіны ХІХ — пачатку ХХ ст. (Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000094шыфр 313Г000094).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля пасёлка Будзёнаўскі Пакалюбіцкага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ад 12 мая 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 14 (1748).
  2. а б Будённовский // Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 116.
  3. Гомель. План города. Гомельский район. Карта  [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018.
  4. Рашэнне Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 29 лістапада 2016 г. № 108 «О некоторых вопросах переименования элементов улично-дорожной сети» Архівавана 29 лістапада 2020. на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
  5. О центре // Гомельский областной центр олимпийского резерва по прикладным видам спорта.
  6. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 14.
  7. О центре // Учреждение «Гомельский областной центр профилактической дезинфекции».