Чэрцень (рака)
Чэрцень | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 43 км |
Басейн | 492 км² |
Расход вады | 2,26 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Казіміраўка |
• Каардынаты | 51°59′36″ пн. ш. 28°52′59″ у. д.HGЯO |
Вусце | Славечна |
• Месцазнаходжанне | за 2,2 км ад вёскі Новая Рудня |
• Вышыня | 123 м |
• Каардынаты | 51°39′37,50″ пн. ш. 29°03′51″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Славечна → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Мазырскі раён, Ельскі раён |
![]() ![]() |
Чэ́рцень — рака ў Мазырскім і Ельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Славечна (прыток Прыпяці, басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 43 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Сярэдні расход вады 2,26 м³/с. Плошча вадазбору 492 км² на тэрыторыі Мазырскага Палесся. Рака пачынаецца ў Мазырскім раёне канавай за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Казіміраўка. Упадае ў Славечну прыкладна за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Новая Рудня Ельскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Берагі маюць вышыню 1,5—2 м. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 361. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 334. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23, 24, 33. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)