Шчоўна (возера)
Шчоўна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 137,6[1] м |
Даўжыня | 1,48 км |
Шырыня | 0,95 км |
Плошча | 1,48 км² |
Аб’ём | 0,0017 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,1 км |
Найбольшая глыбіня | 2,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,19 ‰ |
Празрыстасць | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 357 км² |
Упадаюць | рака Вята (Хараброўка), канал |
Выцякаюць | рака Вята |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Шчо́ўна — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 7 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мёры.
Плошча паверхні возера 1,14 км². Даўжыня 1,48 км, найбольшая шырыня 0,95 км, даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,6 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём вады ў возеры 1,7 млн м³. Плошча вадазбору 357 км².
Катлавіна Шчоўна рэшткавага тыпу. Паўночна-ўсходнія, усходнія і паўднёвыя схілы катлавіны спадзістыя, астатнія — невыразныя і забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі тарфяністыя. Заходнія, паўночна-заходнія і паўднёва-заходнія берагі возера сплавінныя. Дно выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 8 метраў.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Вята, упадае меліярацыйны канал. Возера моцна зарастае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 100—150 м ад берага.
У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак, плотка, гусцяра, язь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-08. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раманаў В. П. Шчоўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 396.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 201.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)