Перайсці да зместу

Эдуард Іванавіч Татлебен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Іванавіч Татлебен
ням.: Franz Eduard Graf von Totleben
Дата нараджэння 20 мая 1818(1818-05-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1884(1884-07-01)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Nikolai Totleben[d], Q119267786? і Q119471491?
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў інжынерныя войскі
Званне генерал і інжынер-генерал
Камандаваў Адэская ваенная акруга, Віленская ваенная акруга і Літоўскае генерал-губернатарства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуард Іванавіч Татле́бен[2][3] (ням.: Franz Eduard Graf von Totleben, руск.: Эдуард Иванович Тотлебен; 20 мая 1818(1818-05-20)[1], Мітава1 ліпеня 1884(1884-07-01)[1], Бад-Зодэн, Гесэн) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф (1879), генерал-ад’ютант (1855), інжынер-генерал (1869).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Мітава (сучасны Елгава ў Латвіі). У 1836 годзе скончыў Галоўнае інжынернае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу. У 1848—1849 гадах прымаў удзел у Каўказскай вайне[4]. З 1851 года года служыў інжынерам у гвардыі[4]. У час Крымскай вайны 1853—1856 гадоў кіраваў інжынернымі работамі пры абароне Севастопаля, прытрымліваўся ідэй А. З. Целякоўскага, і развіваў іх. З 1859 года Э. І. Татлебен на пасадзе дырэктара Інжынернага дэпартамента, у 1863—1877 гадах таварыш (намеснік)[4] інспектара па інжынернай частцы і фактычны кіраўнік інжынернага ведамства. Распрацаваў сістэму інжынернага ўмацавання дзяржаўнай граніцы[4]. У 1873 годзе член Асобай нарады па рэарганізацыі арміі[4]. У 1874 годзе Э. І. Татлебен кіраваў рэарганізацыяй інжынерных войскаў, быў ініцыятарам навучання сапёрнай справе асабовага складу пяхоты, кавалерыі і артылерыі[4].

У Руска-турэцкую вайну 1877—1878 гадоў Э. І. Татлебен 22 верасня 1877 года[4] быў прызначаны памочнікам начальніка Заходняга атрада, з лістапада[4] — начальнікам атрада аблогі горада Плеўна, кіраваў аблогай, камандаваў Рушчукскім атрадам[4] і з красавіка 1878 па студзень 1879 года[4][2] — галоўнакамандуючы рускай арміі.

З 1879 года Э. І. Татлебен член Дзяржаўнага савета[4], у 1879—1880 гадах часовы адэскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. З 30 мая 1885 года[2] віленскі, ковенскі і гродзенскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. У верасні[3] 1880 года кіраваў ваеннымі манеўрамі ў раёне Новых Трокаў[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Eduard Totleben // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г БелЭн 2002.
  3. а б ЭГБ 2001.
  4. а б в г д е ё ж з і к ВСЭ 1977.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]