Эдуард Сямёнавіч Ханок
Эдуард Сямёнавіч Ханок | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, аўтар песень |
Жанры | песня |
Супрацоўніцтва | Эдуард Хіль, Ала Пугачова, Крысціна Арбакайтэ, Песняры, Верасы, Самацветы, Сябры, Аляксандр Саладуха |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Эдуард Сямёнавіч Ханок (нар. 18 красавіка 1940) — савецкі і беларускі музыкант і кампазітар. Народны артыст Беларусі (1996).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 красавіка 1940 года ў Казахстане ў сям’і кадравага ваеннага. У дзяцінстве разам з сям’ёй пераехаў жыць у горад Брэст Беларускай ССР, дзе і скончыў сярэднюю школу[1].
У 1962 годзе Ханок скончыў дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Глінкі ў Мінску. Падчас навучання ў Мінску па вечарах будучы кампазітар іграў у рэстаране «Нёман» (цяпер «Фрайдзіс» на пр. Незалежнасці) і кватараваў на вуліцы Фабрычнай у студэнта Ігара Кіені[2].
У 1969 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя Чайкоўскага (менавіта тут ва ўзросце 20 год ён напісаў сваю першую песню)[1]. З 1973 года — член Саюза кампазітараў; з 2001 года — заслужаны дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым[3].
Жыве ў горадзе Раменскае пад Масквой з лютага 2010 года (раней пражываў у Маскве)[2]. Мае беларускае і расійскае грамадзянствы[1]. З прапановы старшыні Народнай Партыі Расійскай Федэрацыі Генадзя Райкова балатаваўся ў Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар’ер[1]. Мае дзвюх дачок — Руслану (старэйшую), Святлану (малодшую) і сына Аляксея. Жонка — Яўлалія Іванаўна Ханок — жыве ў Мінску[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў розных жанрах — вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Яго творы ўваходзілі ў рэпертуар Алы Пугачовай, Эдуарда Хіля, ансамбляў «Верасы», «Сябры», «Песняры». З’яўляецца аўтарам папулярных песень «Зима» («Потолок ледяной»), «Песня первоклассника» («То ли еще будет»), «Журавлик» («Ты возьми меня с собой»), «Малиновка», «Вы шуміце, бярозы» («Лягу, прылягу»), «Самурай», «Два поля», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Жаўраначка».
«Тэорыя хваль»
[правіць | правіць зыходнік]Пасля адыходу ад кампазітарскай дзейнасці Эдуард Ханок заняўся даследаваннем заканамернасцей савецкай эстрады і найноўшага расійскага шоу-бізнесу. За гэты час ён распрацаваў так званую «тэорыю хваль» альбо «тэорыю творчых хваль», паводле якой кожны артыст перажывае максімум дзве хвалі папулярнасці, што займае ў яго ад 5 да 10 год, а затым працягвае трымацца на так званай «астаткавай хвалі»[4]. Свае даследчыя погляды кампазітар выклаў у кнізе «Пу-га-чев-щи-на» (1998), дзе на прыкладзе творчасці савецкай і расійскай спявачкі Алы Пугачовай наглядна паказаў, якім чынам дзейнічае яго тэорыя[5]. Таксама, паводле словаў Эдуарда Ханка, ён разабраў па сваёй тэорыі больш за сто чалавек абсалютна розных прафесій, адлюстроўваючы іх творчыя «хвалі» графічна[5]. У лік гэтых асоб таксама ўвайшоў Уладзімір Мулявін, хваляграму якога Эдуард Ханок плануе размясціць у Віцебску[5].
Судовыя справы
[правіць | правіць зыходнік]З красавіка па ліпень 2017 года Эдуард Ханок меў намер падаць у суд на Ядвігу Паплаўскую. Пасля падрыхтоўкі адправіў іскавую заяву ў Вярхоўны Суд. Акрамя гэтага заявіў пра свой намер таксама судзіцца з артыстамі Анатолем Ярмоленка, Аляксандрам Саладухам і музычным прадзюсарам Русланам Старыкоўскім. Прычынай стала тое, што пры выкананні Паплаўскай песні «Малінаўка» ні разу не абвясцілі, што гэтую песню напісаў Ханок, такая ж сітуацыя і ў Ярмоленка з песняй «А я лягу, прылягу».[6]
Канфлікт з Ядвігай Паплаўскай пачаўся яшчэ ў 2017 годзе: у красавіку Ханок забараніў спявачцы выкарыстоўваць музыку пяці сваіх песень («Малиновки заслышав голосок», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Счастливый случай», «Вы шуміце, бярозы») да вырашэння спрэчных пытанняў, матываваўшы гэта непавагай да яго асобы (напрыклад, на вечары памяці Аляксандра Ціхановіча не называлася яго прозвішча) і парушэннямі аўтарскіх правоў (не быў заключаны бязвыплатны або аплатны дагавор, які дазваляў выкарыстоўваць яго песні). У траўні 2017 года Ханок адмовіўся падаваць у суд. Сваю пазіцыю ён аргументаваў тым, што «беларускія суды не гатовыя да такіх працэсаў. Гэта бессэнсоўна — як маральна, так і матэрыяльна. Грошы, якія я хацеў атрымаць, павінны былі пайсці дзецям, хворым на анкалогію. Але мне сказалі, што выканаўцы дасылаюць такія сумы, што мне сорамна будзе глядзець у вочы гэтым дзецям». У ліпені 2017 года Ханок ізноў перадумаў, стаў збіраць дакументы, але так і не дайшоў да суду. Праз год у мэтах вырашэння канфлікту Ханок перадаў прадзюсарскаму цэнтру «Spamash» права на чатыры песні, якія раней спявалі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч: «Малиновки заслышав голосок», «Я у бабушки живу», «Завіруха» і «Счастливый случай», пасля гэтага іх змаглі выконваць усё, каму дазволяць прадзюсары цэнтра.[7]
У ліпені 2018 года Ханок падаў у суд на АНТ і выйграў яго. У пазове кампазітар заявіў, што тэлеканал парушыў яго правы на імя, і папрасіў спагнаць 980 рублёў у якасці маральнай шкоды. Вярхоўны суд пагадзіўся з гэтым, але знізіў грашовую кампенсацыю амаль удвая. Падставай для пазовы стаў вечар памяці Аляксандра Ціхановіча, які здымаўся тэлеканалам АНТ, выйшаў у эфір 10 лютага 2017 года. Праз два дні, 12 лютага запіс канцэрта быў размешчаны на афіцыйным канале АНТ у «YouTube». На вечарыне прагучалі чатыры песні на музыку Ханка. Але ў апісанні да запісу канцэрту, выкладзенай на YouTube, адсутнічала згадванне пра кампазітара.[8]
Песні, аўтары словаў і выканаўцы
[правіць | правіць зыходнік]- «Белый аист» (Анатоль Папярэчны) ВІА «Сябры», ВІА «Песняры», Леў Лешчанка
- «Верба» (Юрый Рыбчынскі) ВІА «Самоцветы»
- «Вы шуміце, бярозы» (Ніл Гілевіч) ВІА «Сябры»
- «Горлица» (Сямён Кірсанаў) Уладзімір Макараў
- «Давай поговорим» (Ілья Рэзнік) Юрый Багацікаў, Андрэй Міронаў, Эдуард Хіль
- «Две минуты» (Д.Касцюрын) Аіда Вядзішчава
- «Днепряночка» (А.Діхцяр) Мікалай Кандрацюк
- «Емеля» (Міхаіл Пляцкоўскі) Эдуард Хіль
- «Есть на Волге город» (С.Астравой) Эдуард Хіль
- «Журавли» (А.Досталь) Аіда Вядзішчава
- «Зима» (С.Астравой) Леў Барашкаў, Рэнат Ібрагімаў, Эдуард Хіль
- «Июнь Июльевич Август» (Н.Зіновьеў) Кацярына Сямёнава
- «Качели» (В.Харытонаў) Леў Лешчанка
- «Комсомольская площадь» (Яўген Далматаўскі) Таццяна Рузавіна і Сяргей Таюшаў, Эдуард Хіль
- «Мне красивого не надо» (Міхаіл Таніч) ВК «Улыбка»
- «Море по колено» (С.Палякоў) ВІА «Песняры» і дзіцячы хор
- «Музыка зимы» (Міхаіл Пляцкоўскі) ДХ ЦДДЖ, сол. І. Роднава
- «Мы машины провожаем» (А.Діхцяр) Эдуард Хіль
- «Одна буква» (С.Островой) Эдуард Хіль
- «Ой, малина, ах, Марина» (С.Красікаў) Генадзь Каменны
- «Песня лягушек» (С.Палякоў) ВІА «Песняры»
- «Разбуди меня, дождь» (Ю.Рыбчынскі) Эдуард Хіль
- «Разговоры» (Г.Серабракоў) Вольга Варанец, Марыя Пахоменка
- «Реченька туманная» (А.Папярэчны) Ганна Герман, Валянціна Талкунова, Марыя Пахоменка
- «Служить России» (Ілья Рэзнік) Акадэмічны ансамбль песні
- «Солнышко смеётся» (І. Векшагонава) Крысціна Арбакайтэ
- «Спорит Вологда и спорит Кострома» (Ігар Шаферан) Генадзь Каменны, ВІА «Пламя»
- «То ли ещё будет» («Песенка первоклассника») (Ігар Шаферан) Вольга Раждзественская, Ала Пугачова
- «Ты возьми меня с собой» («Песенка про журавлика») (Ілья Рэзнік) Ала Пугачова
- «Частушки» (И.Ізмайлаўскі) Марыя Пахоменка
- «Шуба» (Сямён Кірсанаў) Уладзімір Макараў
- «Шуточная строевая» (В. Харытонаў) Уладзімір Макараў, Эдуард Хіль
- «Я иду по дороге» (А. Пракофьев) Вольга Вардашава
- «Я у бабушки живу» (І. Шаферан) ВІА «Верасы»
- «Тик-Так ходики» (С. Харын) ВІА «Балаган Лімітэд»
- Песні да мультфільма «Квака-задавака» (1975 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песень С. Палякоў у выкананні ВІА «Песняры»
- Песні да мультфільма «Про кота, Васю и охотничью катавасию» (1981 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песень А.Вольскі ў выкананні рок-групы «Сузор’е»
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982),
- Народны артыст Беларусі (1996),
- Заслужаны дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым (2001)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Эдуард Ханок (руск.). calend.ru (24 лютага 2011).
- ↑ а б в Ольга УЛЕВИЧ. Эдуард ХАНОК: «Я был самым богатым белорусским композитором» (руск.). Комсомольская правда в Белоруссии (24 лютага 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Эдуард Семенович Ханок (руск.). peoples.ru (24 лютага 2011).
- ↑ «Пугачева и Галкин - два чмо». Эдуард Ханок критикует современный шоу-бизнес (руск.)(недаступная спасылка). ПОЛИТ.РУ (24 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2009. Праверана 9 студзеня 2013.
- ↑ а б в Виктория АРОНОВА. Эдуард Ханок: «Пугачева мне еще спасибо скажет!» (руск.). Газета по-кивески (24 лютага 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Касперович, Любовь; Денис Мартинович (1 ліпеня 2019). "Эдуард Ханок подал в суд на Ядвигу Поплавскую. Также он готов судиться с Ярмоленко и Солодухой"(руск.). TUT.BY. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2020. Праверана 2020-04-05.
- ↑ Мартинович, Денис (24 красавіка 2018). "Эдуард Ханок все-таки подает в суд на Анатолия Ярмоленко. А также на Анастасию Тиханович"(руск.). TUT.BY. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2018. Праверана 2020-04-05.
- ↑ Шукайло, Ольга (10 ліпеня 2018). "Эдуард Ханок выиграл суд у ОНТ и теперь собирается подавать иск к Ядвиге Поплавской"(руск.). TUT.BY. Архівавана з арыгінала 1 мая 2020. Праверана 2020-04-05.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П., В.Б. ХАНОК ЭДУАРД (Ханок Эдуард, Khanok Eduard) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 318–319. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ольга УЛЕВИЧ. Эдуард ХАНОК: «Я был самым богатым белорусским композитором» (руск.). Комсомольская правда в Белоруссии (24 лютага 2011).(недаступная спасылка)
- Ирина БАРЫШЕВА. Эдуард Ханок: «Я — однолюб. Хотя и уходил из семьи три раза…» (руск.)(недаступная спасылка). Аргументы и факты. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2009. Праверана 9 студзеня 2013.
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Кастанайскай вобласці
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Члены Саюза кампазітараў СССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларусі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары-песеннікі
- Кампазітары Беларусі