Эўхеніа Касеру
Эўхеніа Coşeriu | |
---|---|
рум.: Eugeniu Coşeriu | |
Род дзейнасці | навуковец |
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1921 |
Месца нараджэння |
сяло Міхэйлень, Каралеўства Румынія (пазней Рышканскі раён Малдаўскай ССР, цяпер Рэспублікі Малдова) |
Дата смерці | 7 верасня 2002 (81 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | coseriu.de |
Эўхеніа Касеру (Касерыу) (рум.: Eugeniu Coşeriu; 1921 — 2002) — нямецкі лінгвіст румынскага паходжання, спецыяліст па раманскім мовазнаўстве; прафесар[2], аўтар больш 50 кніг, ганаровы член Румынскай Акадэміі (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 27 ліпеня 1921 года ў сяле Міхэйлень Каралеўства Румынія, пазней — Малдаўская ССР, цяпер Рэспубліка Малдова.
Вучыўся ў ліцэі Liceul Teoretic „Ion Creangă” горада Бельцы, дзе аднакласнікамі былі Vadim Pirogan — бесарабскі пісьменнік, і Sergiu Grossu — румынскі пісьменнік. Пасля сканчэння Яскага ўніверсітэта (горад Ясы) Эўхеніа адправіўся ў 1940 годзе ў Італію, дзе працягнуў навуку ў Італьянскім інстытуце культуры у Рыме. Тут у 1944 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю пра ўплыў Chanson de geste (жанр французскай сярэднявечнай літаратуры эпічнага зместу) на паэзію паўднёвых славянскіх народаў. У 1944—1945 гадах Касеру працаваў у Падуанскім універсітэце, з 1945 па 1949 гады — у Міланскім універсітэце.
Некаторы час працаваў у Лацінскай Амерыцы — у Уругвайскім Рэспубліканскім універсітэце, потым вярнуўся ў Еўропу і да канца жыцця працаваў у Цюбінгенскім універсітэце, Германія.
Памёр 7 верасня 2002 года ў Цюбінгене, Германія.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118522345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Profesorul EUGENIO COȘERIU Архівавана 27 студзеня 2014. (рум.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Персанальный сайт (ням.)
- Eugenio Coșeriu (ням.)
- КОСЕРЮ Эухенио
- Асобы
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Памерлі 7 верасня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Цюбінгене
- Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Яскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
- Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)