Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юлія Чарняўская)
Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 жніўня 1962(1962-08-05) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Юрый Анатольевіч Зісер
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, культуролаг, пісьменніца, драматург, cultural anthropologist, педагог, публіцыстка, паэтка, блогер
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская (нар. 5 жніўня 1962, Мінск, БССР, СССР) — беларускі культуролаг, пісьменніца, журналістка і палітычная зняволеная. Кандыдат культуралогіі (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і дактараў Вісарыёна Цімафеевіча і Аляксандры Рыгораўны Чарняўскіх. Бацькі пазнаёміліся ў Мінскім медінстытуце, дзе вучыліся. Дзед па бацьку — пісьменнік Васіль Вітка (Цімох Крысько). Бацькоў пасля інстытута размеркавалі ў Завіцінск Амурскай вобласці. Юліі ў той час было ўсяго 2 гады, праз пастаянныя ангіны і ўрэшце рэўматызм у 3 гады бацькі адвезлі яе назад у Беларусь, дзе яна жыла з бацькавымі бацькамі[2].

У сем гадоў пайшла ў школу № 2, але пасля другога класа яе расфарміравалі. Пераехала з цэнтра горада ў Серабранку, дзе маці атрымала кватэру[2].

У 1984 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. Размеркаваная ў школу № 91 Мінска. Праз цкаванне з боку калектыва была вымушана сысці. Некалькі месяцаў была беспрацоўнай, часова ўладкавалася ў кінатэатр «Перамога», які чакаў хуткі рамонт. У 1986 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Юрыем Зісерам у Львове, куды прыехала з сябрамі на майскія святы[2].

У 1996—2020 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

У 2020 годзе памёр Юрый Зісер, заснавальнік найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY.

18 мая 2021 года Юлія Чарняўская была затрымана ў працэсе атакі рэжыму Лукашэнкі на прадпрыемства, якое забяспечвала працу «TUT.BY», і неўзабаве пасаджана пад хатні арышт. 25 мая 2021 года дзевяць арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі яе палітычный зняволенай[3]. 13 студзеня 2022 года стала вядома, што Юліі Чарняўскай змянілі меру стрымання і вызвалілі з-пад хатняга арышту.

Навуковая дзейнасць, літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковай дзейнасці: этнічная культуралогія, семіётыка культуры. Аўтар канцэпцыі этнічнага самавобраза беларуса.

Аўтар кніг «Народная культура и национальные традиции» (Мн., 2000), «Этнічныя асновы культуры» (сумесна з П.Р. Ігнатовічам; Мн., 2001), «Асоба і культура» (Мн., 2003), «Введение в культурно-философскую антропологию» (Мн., 2003), «Белорус: Штрихи к автопортрету» (Мн., 2006), «Белорусы от „тутэйшых“ — к нации» (Мн., 2010). Апублікавала звыш 200 навуковых артыкулаў[4].

Спектакль Чарняўскай «Аднакласнікі», пастаўлены на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (рэжысёр Кацярына Аверкава), перамог у намінацыі «Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» на Нацыянальнай тэатральнай прэміі за 2012 год[5].

У 2010-х гадах уваходзіла ў Раду, якая размяркоўвала стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц[6], кіравала літаратурным клубам «GRAPHO», супрацоўнічала з парталам «TUT.BY»[4]. У жніўні 2020 года далучылася да асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Юрыем Зісерам нарадзіла дачку Яўгенію.

Зноскі

  1. а б https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/ Праверана 3 жніўня 2021.
  2. а б в Выбоістыя шляхі Юліі Чарняўскай
  3. Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
  4. а б http://dramacenter.org/by/library/chernyavskaya-yuliya/
  5. Алісейчык, Галіна (2013). "Нацыянальная тэатральная прэмія. Што далей?". Мастацтва (1 (358)): 28.
  6. https://lit-bel.org/news/Stipendiya-mya-Magdaleni-Radzvl-dlya-psymennts--perakladchits-7584/?sphrase_id=711794 Архівавана 19 мая 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: тэорыя культуры: вучэб. дапам. / А. І. Смолік, Л. К. Кухто. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2007. — 270 с. — ISBN 985-6798-21-3. — С. 13.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]