Юрый Аляксандравіч Газінскі
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Юрый Аляксандравіч Газінскі | ||||||||||||
Нарадзіўся |
20 ліпеня 1989[1][2] (31 год) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 8 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Ю́рый Алякса́ндравіч Газі́нскі (20 ліпеня 1989, Камсамольск-на-Амуры, Хабараўскі край, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Краснадар» і зборнай Расіі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 20 ліпеня 1989 года ў горадзе Камсамольск-на-Амуры. Пачаў займацца футболам у шасцігадовым узросце ў родным горадзе Камсамольск-на-Амуры. У жніўні 2007 года дэбютаваў ускладзе мясцовага клуба «Змена» у другім дывізіёне[4]. Улетку 2010 года перайшоў у «Прамень-Энергію». Пасля вылету каманды ў другі дывізіён, папоўніў склад Маскоўскага «Тарпеда», за якое выступаў на працягу ўсяго сезона 2012/13 гадоў. 31 мая 2013 года «Краснадар» абвясціў аб падпісанні трохгадовага кантракту з гульцом[4]. 17 ліпеня 2014 года дэбютаваў у Лізе Еўропы у матчы супраць эстонскага клуба «Калева» з Сіламяэ (4:0), здолеўшы вызначыцца забітым мячом. Зараз паспеў згуляць за краснадарскую каманду 100 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце.
Выступленні за зборную[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2015 года выклікаўся ў лагер зборнай Расіі для падрыхтоўкі да матчаў кваліфікацыі Чэмпіянат Еўропы 2016 года супраць Швецыі і Ліхтэнштэйна[5]. 31 жніўня 2016 дэбютаваў у зборнай Расіі, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць зборнай Турцыі. Зараз правёў у форме галоўнай каманды краіны 5 матчаў.
У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Кубка канфедэрацый 2017 года ў Расіі, дзе, зрэшты, на поле не выходзіў.
У пачатку чэрвеня 2018 года быў уключаны ў заяўку зборнай Расіі на хатнім для яе леташні Чэмпіянат свету.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Сярэбраны прызёр зоны «Усход» Другога дывізіёна: 2008
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (3): 2014/15, 2018/19, 2019/20
- Фіналіст Кубка Расіі: 2013/14
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
У 2015 годзе Юрый Газінскі ажаніўся са стылістам праекта «Модны прысуд» Аляксандры Івановай. У 2016 годзе ў мужа і жонкі нарадзілася дачка[6].
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У 2011 годзе скончыў бакалаўрыят у далёкаўсходнім Федэральным універсітэце па спецыяльнасці «Фізічная культура», а затым у 2013 годзе — магістратуру па спецыяльнасці «адаптыўнае фізічнае выхаванне» [7].
Зноскі
- ↑ Yuri Gazinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yuri Gazinskiy // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Юрый Аляксандравіч Газінскі. Праверана 16 чэрвеня 2018.
- ↑ 4,0 4,1 Гульцом "Краснадара" стаў Юрый Газінскі
- ↑ Склад на Швецыю і Ліхтэнштэйн (руская). Расійскі футбольны саюз (21 жніўня 2015 года).
- ↑ Юрый Газінскі. 24СМИ. Праверана 21 чэрвеня 2018.
- ↑ Выпускнік ДУФУ Юрый Газінскі забіў першы гол чэмпіянату свету па футболе-2018 , Далёкаўсходні Федэральны універсітэт (2018-06-15). Праверана 17 чэрвеня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Камсамольску-на-Амуры
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Змена
- Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток
- Ігракі ФК Тарпеда Масква
- Ігракі ФК Краснадар
- Ігракі зборнай Расіі па футболе