Сяргей Мікалаевіч Ігнашэвіч
![]() Сяргей Ігнашэвіч у зборнай Расіі | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Мікалаевіч Ігнашэвіч | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 ліпеня 1979[1] (44 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Сяргей Ігнашэвіч (руск.: Сергей Игнашевич; нар. 14 ліпеня 1979, Масква, СССР) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер беларускага паходжання[2]. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2002—2018). На клубным ўзроўні вядомы па выступах за маскоўскі ЦСКА. Рэкардсмен зборнай Расіі па колькасці матчаў (127).
У цяперашні час працуе галозным трэнерам калінінградскай «Балтыкі».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Бацька Сяргея паходзіць з вёскі Хорастава (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі)[2]. З’яўляецца выхаванцам тарпедаўскай футбольнай школы, але гуляць пачаў за клубы «Спартак-Арэхава» і «Крылы Саветаў». 3 2001 года выступаў за сталічны «Лакаматыў», з якім стаў чэмпіёнам краіны. У складзе ЦСКА дэбютаваў 12 сакавіка 2004 года ў матчы супраць футбольнага клуба «Масква».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у складзе зборнай Расіі 21 жніўня 2002 года ў матчы супраць каманды Швецыі.
Пасля чэмпіянату Еўропы 2016 спаніў выступленні за зборную, аднак вярнуўся ў яе перад чэмпіянатам свету 2018. 8 ліпеня 2018 года, пасля чвэрцьфінальнага матчу супраць Харватыі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і ў ЦСКА[3].
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевага складу ЦСКА. З чэрвеня 2019 года па сакавік 2021 года ўзначальваў маскоўскае «Тарпеда».
У кастрычніку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам калінінградскай «Балтыкі»[4].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае чатырох сыноў, два з якіх ад першага шлюбу.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Расіі: 2002
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі: 2001
- Уладальнік Кубка Расіі: 2001
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2003
- Чэмпіён Расіі (5): 2005, 2006, 2013, 2014, 2016
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (6): 2004, 2008, 2010, 2015, 2017, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (2): 2007, 2012
- Уладальнік Кубка Расіі (6): 2005, 2006, 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Суперкубка Расіі (6): 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2005
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
Зноскі
- ↑ Sergei Ignashevich // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ а б Сергей Игнашевич: если бы предложили играть за белорусскую молодежку до того, как попал в премьер-лигу, согласился бы не раздумывая (руск.)
- ↑ Игнашевич объявил о завершении карьеры. football.by
- ↑ Команду Сергея Карповича в ФНЛ принял бронзовый призер чемпионата Европы. football.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Мікалаевіч Ігнашэвіч
- Афіцыйны сайт Архівавана 15 чэрвеня 2018.
- Сергей Игнашевич, вошедший в окончательную заявку сборной России на ЧМ-2014 (руск.)
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі зборнай Расіі па футболе
- Ігракі ФК ЦСКА Масква
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Сцяг Працы Арэхава-Зуева
- Футбольныя трэнеры Расіі
- Трэнеры ФК Балтыка Калінінград
- Трэнеры ФК Тарпеда Масква