Алан Елізбаравіч Дзагоеў
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Алан Елізбаравіч Дзагоеў | ||||||||||||
Нарадзіўся |
17 чэрвеня 1990[1] (30 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Алáн Елізбáравіч Дзагóеў (ас.: Зæгъойты Елизбары фырт Алан; 17 чэрвеня 1990, Беслан, Паўночна-Асецінская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца ЦСКА і зборнай Расіі, заслужаны майстар спорту Расійскай Федэрацыі (2018). Трохкратны чэмпіён Расіі, чатырохкратны ўладальнік Кубка Расіі, чатырохкратны ўладальнік Суперкубка Расіі. 5 разоў уваходзіў у спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі.
З 2008 года гуляе за зборную Расіі. У яе складзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы 2012, чэмпіянатах свету 2014 года і 2018 года. Член Клуба Ігара Нета.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Алан Дзагоеў з дзяцінства цікавіўся футболам, ён «выходзіў на палянку каля дома і ганяў мяч»[3].
ЦСКА Масква[правіць | правіць зыходнік]
У сярэдзіне лістапада 2007 года Дзагоеў перайшоў у маскоўскі ЦСКА. За ЦСКА дэбютаваў 27 студзеня 2008 года ў рамках розыгрышу Кубка Першага канала ў матчы супраць данецкага «Шахцёра», выйшаўшы на замену на 78 хвіліне гульні[4]. 26 красавіка 2008 года дэбютаваў у складзе армейцаў у выязным матчы 7-га тура супраць клуба «Прамень-Энергія». 11 мая таго ж года ў сваім першым матчы ў асноўным складзе армейскага клуба ў хатнім паядынку 10-га тура з «Хімкамі» Алан забіў свой першы гол і аддаў 2 галявыя перадачы. Стаў адным з 16 футбалістаў, каму атрымалася забіць у 17 гадоў у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. Яму было на той момант 17 гадоў 329 дзён.
Зборная[правіць | правіць зыходнік]
29 верасня 2008 года Алан Дзагоеў атрымаў першы выклік у нацыянальную зборную[5].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
ЦСКА
- Чэмпіён Расіі: 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Кубка Расіі: 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2009, 2013
Зноскі
- ↑ Alan Dzagoev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Колькасць матчаў у зборнай прыведзена з улікам таварыскай гульні Расія — Літва (0:0), згулянай 29 мая 2012 і не ўключанай у рэестр афіцыйных матчаў ФІФА
- ↑ Дзагоев: мне ещё пахать и пахать. championat.com
- ↑ Кубок Первого канала: ПФК ЦСКА — Шахтёр — 1:3. pfc-cska.com
- ↑ Хиддинк вызвал Дзагоева и Прудникова. football.ua
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алан Елізбаравіч Дзагоеў
- Профіль на афіцыйным сайце ЦСКА
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Узнагароджаныя медаллю «На Славу Асеціі» (Паўночная Асеція)
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі зборнай Расіі па футболе
- Ігракі ФК Акадэмія
- Ігракі ФК ЦСКА Масква