Дзяніс Барысавіч Глушакоў
| | ||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Дзяніс Барысавіч Глушакоў | |||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
27 студзеня 1987[1][2] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 181 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 81 кг | |||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 88 | |||||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Дзяніс Барысавіч Глушакоў (руск.: Дени́с Бори́сович Глушако́в, нар. 27 студзеня 1987, Мілерава, Растоўская вобласць, РСФСР) — расійскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца кастрамскога «Спартака». Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2011—2018). Удзельнік чэмпіянату свету 2014 і чэмпіянатаў Еўропы 2012 і 2016 гадоў.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у родным Мілераве, пасля трапіў у дзіцячую школу маскоўскага ЦСКА, але неўзабаве далучыўя да іншага маскоўскага клуба «Ніка». У 2005 годзе перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», дзе спачатку гуляў за дубль, аддаваўся ў арэнду клубам ніжэйшых дывізіёнаў, а з 2008 года стаў трывала гуляць у асноўным складзе чыгуначнікаў.
У чэрвені 2013 года перайшоў у маскоўскі «Спартак», дзе таксама стаў трывалым іграком асновы, а ў 2006 годзе быў таксама абраны капітанам каманды. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Спартаком»[4] і неўзабаве стаў іграком грозненскага «Ахмата»[5], дзе гуляў да ліпеня 2020 года.
У кастрычніку 2020 года папоўніў склад «Хімак». Пакінуў клуб у студзені 2023 года, а ў лютым перабраўся ў «Пары Ніжні Ноўгарад», дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У верасні 2023 года далучыўся да кастрамскога «Спартака» з Другой лігі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Denis Glushakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Denis Borisovich Glushakov // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ premierliga.ru
- ↑ «Спартак» объявил об уходе Глушакова. by.tribuna.com.
- ↑ «Ахмат» объявил о переходе Глушакова. by.tribuna.com.
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
- Майстры спорту Расіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі зборнай Расіі па футболе
- Ігракі ФК Ніка Масква
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК СКА Растоў-на-Доне
- Ігракі ФК Зорка Іркуцк
- Ігракі ФК Спартак Масква
- Ігракі ФК Ахмат Грозны
- Ігракі ФК Хімкі
- Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад
- Ігракі ФК Спартак Кастрама