Юрый Васілевіч Казіятка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Васілевіч Казіятка
Род дзейнасці: журналіст, ваенны
Дата нараджэння: 24 красавіка 1964(1964-04-24) (55 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар:

Юрый Васілевіч Казіятка (нар. 24 красавіка 1964, Брэст, Беларусь) — беларускі журналіст, тэлевядучы, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча(руск.) бел. з адзнакай. Працаваў сакратаром камітэта камсамола, памочнікам начальніка палітаддзела па камсамольскай рабоце, ваенным журналістам: карэспандэнтам шматтыражкі, начальнікам аддзела навінаў газеты Ціхаакіянскага флоту Расіі, начальнікам аддзела інфармацыі ваеннай тэлерадыёстудыі ў Беларусі. Працаваў тэлевядучым інфармацыйнай праграмы на тэлеканале «Усход-ТБ» (г. Уладзівасток, Расійская Федэрацыя). У пачатку 1990-х гадоў звольніўся з Узброенных сіл Расіі.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з адзнакай па спецыяльнасці міжнародныя адносіны.

Рыхтаваў праграму «Арсенал» на ВаенТБ. Быў палітычным аглядальнікам, аўтарам і вядучым грамадска-палітычных праграм «Тэма дня», «Панарама» ў суботу» у Белтэлерадыёкампаніі, вядучым праграмы «Масква-Мінск» на тэлеканале «Расія», галоўным рэдактарам службы навін тэлеканала АНТ (аўтарам і вядучым дакументальнага цыклу «Найноўшая гісторыя Беларусі», гран-пры першага ў Беларусі тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»), генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал».

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Са снежня 2005 да 6 лютага 2018 гг. — генеральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Вёў аўтарскую праграму «Палітыка». Прызначаны намеснікам дырэктара па развіцці агенцтва «Мінск-Навіны».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси = Who's who in Belarus / Уклад.: Л. А. Андросік і інш.; прадм. В. Трыгубовіч]. – Вільня: [б. в.], 2007. – 254, [1] с. – С. 90.