Юр’еўскі касцёл (Паланечка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
касцёл
Юр'еўскі касцёл
Belarus-Palanechka-Church of George-1.jpg
Касцёл Святога Юрыя
53°20′48″ пн. ш. 26°15′23″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Паланечка
Канфесія каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Заснавальнік Антоній Юзаф Жалкоўскі
Дата пабудовы 1751 год
Асноўныя даты

1751пабудова
1827перабудова

1897перабудова
Лагатып Вікісховішча Юр’еўскі касцёл на Вікісховішчы

Касцёл Святога Юрыя — рымска-каталіцкі касцёл з рысамі неаготыкі і мадэрну[1] ў в. Паланечка (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Належыць да Баранавіцкага дэканату Пінскай дыяцэзіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны на пагорку, непадалёк ад былога палаца Радзівілаў. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1751 годзе па фундацыі біскупа Жалкоўскага і асвечаны ў 1759 г. Перабудоўваўся ў 1827 і 1897 гадах[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны фасад касцёла
Бакавы фасад

Касцёл спалучае рысы як неаготыкі, так і мадэрну[1]. У плане прамавугольны з пяціграннай апсідай і гранёным вальмавым пакрыццём. Галоўны фасад касцёла фланкіраваны дзвюма чацверыковымі шатровымі вежамі, паміж якімі размяшчаецца невялікая разета. Двух слуповы ганак з пяццю цэментнымі прыступкамі, завершаны двухсхільным навесам[2].

Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. У дэкоры выкарыстаны накладны геаметрычны арнамент, які апяразвае карніз на дэнтыкулах, фігурная шалёўка, гатычныя пераплёты вокнаў[1].

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

Унутры храма на чатырох драўляных слупах хоры, на якіх размяшчаецца арган на дзевяць галасоў, выкананым віленскім майстрам Ф. Астрамецкім у 1897 годзе[1][2].

Абраз Святога Мікалая. XIХ ст.

Двух'ярусны драўляны галоўны алтар простай работы часткова ўпрыгожаны разьбой і пазалотай, фланкіраваны дзвюма карынфскімі калонамі. Бакавыя абразы і прафіляваны цокаль дэкарыраваны акантам. У алтары размешчаны 2 чыгунныя мемарыяльныя дошкі 1829 і 1836 гадоў, прысвечаныя прадстаўнікам роду Радзівілаў[1]. З правага боку ад прэсбітэрыя бакавы алтар Прасвятой Дзевы Марыі, з левага боку – алтар Св. Антонія Падуанскага. Яшчэ адзін алтар знаходзіўся ў капліцы[2].

Мемарыяльная табліца ў памяць аб Цэлестыне Радзівіл з роду Сулістроўскіх

Іншыя пабудовы[правіць | правіць зыходнік]

Званіца і капліца

Касцельны двор абнесены агароджай. З правага боку ад касцёла стаяла званіца на мураваным падмурку, пабудаваная ў 1855 годзе. Званіца была квадратная ў плане, памерам грані 4 сажні 10 вяршкоў. У 1873 годзе званіцу змацавалі чатырма брусамі, звязанымі па баках пад дахам. У званіцы месціліся тры званы. З правага боку званіцы знаходзілася капліца на два акны для часовага знаходжання памерлых. З левага боку ад касцёла, за агароджай, размешчана драўляная плябань, пабудаваная ў 1861 годзе на мураваным падмурку[2].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Менавіта ў гэтым касцёле хрысцілі вядомага навукоўца і асветніка, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейку[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — 215 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  3. Старыя вёскі і мястэчкі Баранавіцкага краю

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — 215 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]