Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш)
Каталіцкі касцёл | |
Праабражэнскі касцёл | |
---|---|
53°08′18″ пн. ш. 25°54′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1641 |
Дата пабудовы | 1825 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000060 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навамышскі Праабражэнскі касцёл — помнік архітэктуры класіцызму, у цэнтры вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1825 (1824?) г. з цэглы на месцы згарэўшага драўлянага касцёла 1641 г., пастаўленага падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага Казімірам Львом Сапегам. Касцёл абгароджаны парканам з 3-арачнай мураванай брамай, выкананай у неарус-кім стылі. У вуглу агарсйжы перад касцёлам пастаўлена драўляная 2-ярусная шатровая званіца. Дзейнічае.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашаны адзіным прамавугольным у плане аб'ёмам, накрытым 2-схільным дахам з вальмамі над 3-граннай апсідай. Галоўны фасад вылучаны порцікам з 4 парамі калон і высокім трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Цэнтр даху на галоўным фасадзе завершаны шатровым ліхтарыкам.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Шырыкі неф касцёла з самастойнымі аб'ёмамі 2-ярумных сакрысцій перакрыты лучковым драўляным скляпеннем. У інтэр'еры арган, дэкарыраваны ў стыді ракако (1762 г.). У канцы XIX — пачатку XX стст. у касцёле ўстаноўлены 3 драўляныя разныя алтары, выкананыя ў XVII ст. (перабудаваны і ўпрыгожаны скульптурамі ў XVIII—XIX стст.), і амбон 1745 г. у стылі ракако (усе перанесены з Нясвіжскага касцёла бенедыкцінак.
Галоўны алтар 2-ярусны, на высокім цокалі, сярод матываў разьбы: вінаградная лаза з гронкамі, разеткі, ракавіны, пальметы, акант, пуцці. Значную цікавасць уяўляе шэраг скульптур галоўнага алтара. Сярод іх — Св. Схаластыка, Св. Бенедыкт, Марыя з дзіцем. Скульптура Марыя з дзіцем знаходзіцца ў арачнай нішы праёма другога яруса, Бенедыкта і Схаластыкі — на бакавых кансолях. У трактоўцы гэтых вобразаў адчуваецца імкненне скульптара адысці ад некаторай ідэалізацыі і нават пэўнай спешчанасці выяў «мяккага стылю», што асабліва ярка выяўлена ў скульптуры Марыя з дзіцем. У адной руцэ яе скіпетр, на другой сядзіць дзіця. На галаве карона, з-пад якой спускаюцца доўгія валасы, утвараючы некалькі напружаны матыў спіралі. Доўгае адзенне з вострымі ломкімі складкамі хавае абрыс фігуры. Спакойная пастава, слабая расчлянёнасць аб'ёму надаюць скульптуры манументальны характар, раскошная карона — царскую веліч. Вобраз урачысты — гэта царыца, і скіпетр у яе руцэ — сімвал улады. Горда сядзіць на руцэ маці маленькі Хрыстос. У адрозненне ад гарэзлівых голенькіх дзяцей больш ранніх кампазіцый ён апрануты, у адной руцэ дзяржава, другая паднята для блаславення. Калі параўнаць гэту скульптуру з аналагічнымі польскімі, то можна заўважыць адрозненне ў позе Марыі і дзіцяці, паставе фігур, а нямецкія ўзоры наогул вылучаюцца больш трыўмфальным характарам вобразаў[1].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Брама
-
Інтэр'ер
-
Арган
-
Амбон
-
Святая Сям'я. Перш. пал. XVII ст.
Зноскі
- ↑ Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш) на сайце Radzima.org
- Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш) на сайце «Архіварта»