Юха Сіпіля
Юха Сіпіля Juha Sipilä | |||
| |||
---|---|---|---|
29 мая 2015 — 6 чэрвеня 2019 | |||
Папярэднік | Александэр Стуб | ||
Пераемнік | Анты Рынэ | ||
| |||
28 красавіка 2015[1] — 28 мая 2015 | |||
Папярэднік | Эра Хейнялуама | ||
Пераемнік | Марыя Лохела | ||
| |||
з 9 чэрвеня 2012 года | |||
Папярэднік | Мары Ківініемі | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | магістр інжынерных навук[d] (1986) | ||
Дзейнасць | палітык, бізнесмэн, інжынер | ||
Веравызнанне | Лестадыянства[d] | ||
Нараджэнне | 25 красавіка 1961 (59 гадоў) | ||
Сайт | juhasi.fi | ||
Ю́ха Пе́тры Сі́піля (фінск.: Juha Petri Sipilä; нар. 25 красавіка 1961, Ветэлі, Фінляндыя) — фінскі палітык, старшыня партыі Фінляндскі цэнтр, бізнесмен; прэм’ер-міністр Фінляндыі (2015—2019).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 красавіка 1961 года ў Ветэлі ў Фінляндыі. З 1980 па 1986 годзе навучаўся ва Універсітэце Оўлу, дзе атрымаў дыплом інжынера.
У 1998 годзе пачаў свой уласны бізнэс у Fortel Invest Oy, але пазней прадаў яго.
У 2011 годзе па выбарчай акрузе Оўлу быў абраны ў Парламент Фінляндыі (атрымаў 5543 галасы).
У красавіку 2012 года заявіў аб сваім намеры балатавацца на пасаду старшыні партыі Фінляндскі цэнтр на з’ездзе ў Раваніемі. На партыйным форуме, які прайшоў з 8 па 9 чэрвеня 2012 год, атрымаў у другім туры галасавання 1251 голас і, апярэдзіўшы Туома Пуумала (які набраў 872 галасы), быў абраны новым лідарам партыі. Яго партыя перамагла на парламенцкіх выбарах 2015 года.