Оскары Мантэрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскары Мантэрэ
Oskari Mantere
OskariMantere.jpg
Сцяг16-ы Прэм’ер-міністр Фінляндыі
22 снежня 1928 — 16 жніўня 1929
Папярэднік Юха Суніла
Пераемнік Кюёсці Каліа

Нараджэнне 18 верасня 1874(1874-09-18)
Хаўс’ярві, Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя
Смерць 9 снежня 1942(1942-12-09) (68 гадоў)
Хельсінкі, Фінляндыя
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, філосаф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оскары Мантэрэ (фінск.: Oskari Mantere, 18 верасня 1874 -9 снежня 1942) - фінскі педагог, асветнік, дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт у 1899 годзе і атрымаў ступень бакалаўра філасофіі, пасля чаго выкладаў у школе ў Хельсінкі фінскую мову. Абараніў у 1907 годзе дысертацыю па гісторыі і метадалогіі адукацыі, распрацаваў праект рэформы адукацыі ў краіне, якая не была ажыццёўлена пры яго жыцці, а рэальна была праведзена толькі ў 1960-я. З 1924 аж да сваёй смерці быў дырэктарам школьнага савета.

З 1919 па 1938 год быў дэпутатам Эдускунты ад Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі. З лістапада 1922 па студзень 1924 года займаў пасаду міністра сацыяльных спраў у першым кабінеце К.Каліа, з мая 1924 па сакавік 1925 г - намесніка міністра адукацыі ў кабінеце Л.Інгмана. З 22 снежня 1928 па 16 жніўня 1929 быў прэм'ер-міністрам кааліцыйнага ўрада (Нацыянальнай прагрэсіўнай і Нацыянальнай кааліцыйнай партыі).

Са снежня 1932 па кастрычнік 1936 быў міністрам адукацыі ў кабінеце Т.Ківімякі. У гэтай якасці ён таксама быў дэлегатам ў 1933 на канферэнцыі Лігі Нацый у Жэневе.