Рафаэль Эрых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рафаэль Эрых
Rafael Waldemar Erich
Рафаэль Эрых
сцяг
6-ы Прэм'ер-міністр Фінляндыі
15 сакавіка 1920 — 9 красавіка 1921
Папярэднік: Юха Венала
Пераемнік: Юха Венала
 
Партыя: Нацыянальная кааліцыя[d]
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, выкладчык універсітэта, суддзя, пісьменнік-дакументаліст, дыпламат
Нараджэнне: 10 чэрвеня 1879(1879-06-10)
Вялікае Княства Фінляндскае Турку, Вялікае Княства Фінляндскае
Смерць: 19 лютага 1946(1946-02-19) (66 гадоў)
Фінляндыя Хельсінкі, Фінляндыя

Рафаэль Эрых (фінск.: Rafael Waldemar Erich, 10 чэрвеня 1879 — 19 лютага 1946) — палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай кааліцыйнай партыі, прафесар і дыпламат.

Нарадзіўся ў Турку ў сям'і рэктара акадэміі, скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт і з 1910 па 1928 выкладаў у ім у якасці прафесара міжнароднага права. У 1919 годзе быў абраны дэпутатам парламента Фінляндыі ад Нацыянальнай кааліцыйнай партыі, і быў членам Эдускунты да 1924 года. З 15 сакавіка 1920 па 9 красавіка 1921 г. узначальваў кааліцыйны ўрад Фінляндыі.

Найважнейшым дасягненнем кабінета Эрыха лічыцца заключэнне мірнага дагавора з РСФСР, Тартускі мірны дагавор быў падпісаны 14 кастрычніка 1920 г. і канчаткова ўсталёўваў незалежнасць Фінляндыі. Пасля адстаўкі з пасады прэм'ер-міністра Эрых служыў па лініі міністэрства замежных спраў, быў прызначаны паслом Фінляндыі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком у Лізе Нацый, паслом у Швецыі (1928) і паслом у Італіі (1936). У 1938—1939 працаваў у Міжнародным Судзе ў Гаазе.

Ганаровы доктар універсітэта Упсалы (1932).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]