Маці Ванханен
Маці Ванханен Matti Vanhanen | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
24 чэрвеня 2003 — 20 чэрвеня 2010 | |||
Папярэднік | Анелі Яатээнмякі | ||
Пераемнік | Мары Ківініемі | ||
Партыя | Партыя цэнтра | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | Журналіст | ||
Дзейнасць | палітык, блогер, журналіст | ||
Нараджэнне | 4 лістапада 1955 (65 гадоў) Ювяскюля, Фінляндыя | ||
Бацька | Тату Ванханен | ||
Жонка | Мер'я Ванханен (1985-2006) | ||
Дзеці | Анасційна (нар. 1991) Юхана (нар. 1994) | ||
Сайт | Matti | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Маці Танелі Ванханен (фінск.: Matti Taneli Vanhanen; 4 лістапада 1955, Ювяскюля) — фінляндскі палітык; з 2003 па 2010 год — прэм'ер-міністр Фінляндыі і старшыня партыі Фінляндскі цэнтр.
У 1976 годзе Маці Ванханен уступіў у партыю Фінляндскі цэнтр. У 1980—1983 гг. працаваў старшынёй моладзевага аддзялення партыі. З 1981 па 1984 год быў дэпутатам савета кунта (муніцыпалітэта) Эспа.
Да прыходу ў парламент у 1991 Ванханен працаваў у Вантаа ў мясцовай газеце «Кехясанамат» журналістам у 1985—1988 гг. і галоўным рэдактарам у 1988—1991 гадах. У 1991 годзе ён быў абраны ў Эдускунту. З 1991 па 1995 Ванханен з’яўляўся намеснікам старшыні камісіі парламента па экалогіі.
У 2003 годзе быў міністрам абароны ва ўрадзе Анелі Яатээнмякі. У гэтым жа годзе ён узначаліў партыю Фінляндскі цэнтр і 24 чэрвеня 2003 г. стаў прэм’ер -міністрам. Ванханен узначальваў два ўрады: першы кабінет міністраў дзейнічаў з 24.6.2003 па 19.04.2007 , другі кабінет міністраў — з 19.04.2007 па 21.06.2010. Узначаленыя ім ўрады сталі 69-м і 70-м па ліку кабінетамі міністраў у гісторыі краіны.
У 2006 годзе Ванханен удзельнічаў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Набраўшы 18,6 % галасоў, заняў трэцяе месца і не прайшоў у другі тур.
12 чэрвеня 2010 г на партыйным з’ездзе ён абвясціў аб складанні з сябе паўнамоцтваў прэм’ера і лідара партыі «Фінляндскі цэнтр», патлумачыўшы гэта рашэнне станам здароўя. На згаданых пасадах з 22 чэрвеня 2010 года яго змяніла Мары Ківініемі.
У цяперашні час Маці Ванханен жыве ў Клаўкала, Нурміярві.[1][2]
Зноскі
- Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Ювяскюля
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі
- Прэм’ер-міністры Фінляндыі
- Міністры абароны Фінляндыі
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа