Айма Каяндэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Айма Каяндэр
фінск.: Aimo Cajander
Akcajander.png

прэм’ер-міністр Фінляндыі
2 чэрвеня 1922 — 14 лістапада 1922
Папярэднік Юха Венала
Пераемнік Кюёсці Каліа
прэм’ер-міністр Фінляндыі
18 студзеня 1924 — 31 мая 1924
Папярэднік Кюёсці Каліа
Пераемнік Лаўры Інгман
прэм’ер-міністр Фінляндыі
12 сакавіка 1937 — 1 снежня 1939
Папярэднік Кюёсці Каліа
Пераемнік Рыста Руці

Нараджэнне 4 красавіка 1879(1879-04-04)[1][2][3]
Смерць 21 студзеня 1943(1943-01-21)[1][2][3] (63 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць батанік, палітык, лесавод, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды

Айма Каарла Каяндэр (фінск.: Aimo Kaarlo Cajander; 4 красавіка 1879, Уўсікаўпункі — 21 студзеня 1943, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі батанік і палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па адукацыі батанік, займаўся вывучэннем лясоў Фінляндыі, у 1911—1934 гг. быў прафесарам лесаводства, у 1934—1943 — Генеральным дырэктарам лесапаркавай службы Фінляндыі. У палітыку прыйшоў ў 1922 годзе, калі прэзідэнт Каарла Юха Стольберг прызначыў яго прэм’ер-міністрам, у другі раз Каяндэр заняў пасаду прэм’ера у студзені 1924 года, абодва тэрміны яго прэм’ерства былі недоўгачасовымі.

У 1927 годзе Каяндэр уступіў у Нацыянальную прагрэсіўную партыю, а з 1933 па 1943 г. быў яе старшынёй. У 1928 годзе Каяндэр быў прызначаны міністрам абароны, а ў 1929 быў абраны ў Эдускунту. Калі К. Каліа быў абраны прэзідэнтам у 1937 годзе, ён даручыў Каяндэру як лідару Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі сфармаваць урад большасці. Каяндэр сфармаваў кааліцыйны ўрад з двух найбуйнейшых партыі ў парламенце — сацыял-дэмакратаў і Аграрнай лігі. Каяндэр лічыў немагчымым напад СССР на Фінляндыю, таму надаваў недастаткова ўвагі ўзбраенню фінскай арміі.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #131753703 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б https://boku.ac.at/universitaetsleitung/rektorat/stabsstellen/oeffentlichkeitsarbeit/themen/ehrentraegerinnen/ehrendoktorinnen/cajander Праверана 19 лістапада 2020.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #131753703 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.