Калеві Сорса
Тайста Калеві Сорса фінск.: Taisto Kalevi Sorsa | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
4 верасня 1972 — 13 чэрвеня 1975 | |||
Папярэднік | Рафаэль Паасіа | ||
Пераемнік | Кеія Ліінамаа | ||
15 красавіка 1977 — 26 красавіка 1979 | |||
Папярэднік | Марці Міетунен | ||
Пераемнік | Маўна Койвіста | ||
19 лютага 1982 — 30 красавіка 1987 | |||
Папярэднік | Маўна Койвіста | ||
Пераемнік | Хары Холкеры | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, журналіст | ||
Нараджэнне | 21 снежня 1930 | ||
Смерць | 16 студзеня 2004 (73 гады) | ||
Пахаванне | |||
Тайста Калеві Сорса (фінск.: Taisto Kalevi Sorsa, 21 снежня 1930, Кеўруў - 16 студзеня 2004, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1957 годзе Калеві Сорса скончыў факультэт журналістыкі Інстытута грамадскіх навук у Тамперэ. З 1954 па 1957 гады працаваў журналістам, выдавецкім працаўніком ў друкаваных органах Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДПФ). У 1953-63 гадах быў супрацоўнікам ЮНЕСКА, у 1965-69 гадах выступаў у якасці генеральнага сакратара фінляндскай камісіі ЮНЕСКА.
З 1969 года працуе сакратаром СДПФ. У 1975 годзе становіцца старшынёй партыі і прабудзе на гэтай пасадзе 12 гадоў.
З 1970 года - дэпутат парламента. У 1970-72, 1976-77 гады з'яўляўся старшынёй знешнепалітычнай камісіі парламента.
У 1972, 1975-76 і 1987-89 г.г. працаваў у якасці намесніка прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў.
Калеві Сорса узначальваў урад Фінляндыі ў 1972-75, 1977-79 і 1982-87 гады. Будучы прэм'ер-міністрам, ён прытрымліваўся канцэпцыі пабудовы дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Пры ім былі ажыццёўлены рэформы адукацыі і аховы здароўя, ўдасканалена сістэма сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння. У знешняй палітыцы Калеві Сорса праводзіў курс на ўмацаванне АБСЕ і падтрымліваў міжнародны сацыял-дэмакратычны рух.
З 1989 года з'яўляўся старшынёй парламента Фінляндыі.
Калеві Сорса памёр ад рака ў 2004 годзе ў сябе дома ў Хельсінкі.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #170539342 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).