Анці Туленхейма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анці Туленхейма
Antti Agathon Tulenheimo
Antti-Tulenheimo-1939.jpg
Сцяг12-ы Прэм'ер-міністр Фінляндыі
31 сакавіка 1925 — 31 снежня 1925
Папярэднік Лаўры Інгман
Пераемнік Кюёсці Каліа

Нараджэнне 4 снежня 1879(1879-12-04)
Смерць 3 верасня 1952(1952-09-03) (72 гады)
Імя пры нараджэнні фінск.: Antti Agathon Thulé[1]
Бацька Bror Axel Thulé[d]
Жонка Lilli Tulenheimo[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Commons-logo.svg Анці Туленхейма на Вікісховішчы

Анці Туленхейма (фінск.: Antti Agathon Tulenheimo, 4 снежня 1879 — 3 верасня 1952) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, прэм’ер-міністр краіны ў 1925, старшыня Нацыянальнай кааліцыйнай партыі.

Па адукацыі — юрыст, выкладаў з 1911 па 1918 г. у Хельсінкскім універсітэце, у 1919 прызначаны прафесарам крымінальнага права ў універсітэце Хельсінкі. З 1926 па 1930 і з 1944 да сваёй смерці быў рэктарам Хельсінкскага ўніверсітэта. Палітычную кар’еру пачаў у 1914, быў абраны ў фінскі Сойм. Пасля абіраўся дэпутатам Эдускунты і прадстаўляў там з 1922 па 1923 і з 1930 па 1932 Нацыянальную кааліцыйнага партыю Фінляндыі.

Пасля абвяшчэння незалежнасці краіны з мая 1918 да жніўня 1919 г. быў губернатарам правінцыі Хямэ, а таксама з лістапада 1918 па красавік 1919 — міністрам у кабінеце Л.Інгмана. З 1921 па 1924 Туленхейма быў старшынёй Нацыянальнай кааліцыйнай партыі. У сакавіку 1925 стаў прэм’ер-міністрам кааліцыйнага ўрада Нацыянальнай кааліцыйнай партыі і Аграрнай лігі. Пасля сыходу ў адстаўку ў снежні 1925 адышоў ад удзелу ў палітычным жыцці.

Зноскі

  1. https://kansallisbiografia.fi/kansallisbiografia/henkilo/653 Праверана 8 чэрвеня 2019.