Якаўскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаўскае
Каардынаты: 55°44′01,95″ пн. ш. 28°49′08,1″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 4,34 км
Шырыня 0,82 км
Плошча 1,68 км²
Аб'ём 0,00659 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,03 км
Найбольшая глыбіня 8,8 м
Сярэдняя глыбіня 3,9 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,09 ‰
Празрыстасць 1 м
Плошча вадазбору 44,5 км²
Упадаюць рака Звёрынка, ручаі
Выцякаюць ручай
Якаўскае (Беларусь)
Якаўскае
Якаўскае
Якаўскае (Віцебская вобласць)
Якаўскае
Якаўскае

Я́каўскае, Янаўскаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 26 км на поўнач ад Полацка ля мяжы з Расонскім раёнам.

Плошча паверхні возера 1,68 км². Даўжыня 1,68 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 12,04 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,8 м, сярэдняя каля 3,9 м. Плошча вадазбору 44,5 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы катлавіны ў паўночнай частцы возера вышынёй 3—5 метраў, на поўначы і захадзе 10—12 метраў. Берагавая лінія моцна звілістая, утварае вялікую колькасць заліваў і мысоў. Берагі нізкія, пясчаныя. На захадзе і ўсходзе месцамі забалочаная пойма шырынёй да 60 м. Падводная частка катлавіны складанай будовы. Глыбіні паблізу берага адразу павялічваюцца да 4 м. У паўночнай частцы возера востраў плошчай 0,01 км². Дно каля берагоў да глыбіні 3—4 м пясчанае і пясчана-ілістае. У сярэдняй частцы дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і рака Звёрынка, у паўночна-заходняй частцы выцякае ручай у Мяшчэцкае возера. Да глыбіні 1,3 м возера зарастае хвашчом, гарлачыкамі, рдзестамі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 5—30 метраў ад берага.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь, гусцяра і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Рудня, Якаўцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 253. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Уласаў Б. П. Якаўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]