Якаў Ягоравіч Сусько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Ягоравіч Сусько
Дата нараджэння 18 сакавіка 1917(1917-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 2002(2002-02-25) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР Сцяг Расіі Расія
Гады службы 19371946
Званне Капітан
Капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Медалі

Якаў Ягоравіч Сусько (нар. 17 сакавіка 1917, вёска Чарняўка, цяпер Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 25 лютага 2002) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1935 года — у Ленінградзе, у 1937 годзе быў накіраваны ў Чкалаўскай ваеннае авіяцыйнае вучылішча, якое скончыў у 1940 годзе, дзе і працаваў лётчыкам-інструктарам. Член ВКП (б) / КПСС з 1940 года.

У Вялікую Айчынную вайну — з 1943 года, на Заходнім, Бранскім, 1-м і 4. Украінскіх франтах. Удзельнік Арлоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Венгрыі, Чэхаславакіі. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка Я. Е. Сусько ажыццявіў 141 баявы вылет, знішчыў каля 30 варожых танкаў, 120 аўтамашын, 25 гармат, 27 мінамётных батарэй, 2 паравоза, 45 вагонаў, 2 чыгуначныя станцыі, 11 самалётаў на аэрадромах і інш.

Пасля вайны скончыў Варонежскую абласную партшколу і педагагічны інстытут (1949), а таксама Вышэйшую дыпламатычную школу (1952). Да 1946 года на службе ў Савецкай Арміі, да 1978 года — на дыпламатычнай працы ў Югаславіі, Угандзе, Іраку. Яму прысвоена званне Надзвычайнага ўпаўнаважанага Пасла СССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 291. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Якаў Ягоравіч Сусько на сайце «Героі краіны»