Ясенец (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ясенец
Характарыстыка
Даўжыня 63 км
Басейн 390 км²
Расход вады 1,33 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Леўкавічы Оўруцкага раёна
Вусце Славечна
 • Месцазнаходжанне каля аграгарадка Скароднае
 • Каардынаты 51°37′03″ пн. ш. 28°49′11,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Славечна → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіны
Рэгіёны Жытомірская вобласць, Гомельская вобласць
Раёны Оўруцкі раён, Ельскі раён
physical
вусце
вусце

Я́сенец — рака ў Оўруцкім раёне Жытомірскай вобласці Украіны і ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Славечна (басейн ракі Прыпяць).

Даўжыня ракі 63 км. Плошча вадазбору 390 км² (у межах Беларусі даўжыня 23 км, плошча вадазбору 115 км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца каля вёскі Леўкавічы Оўруцкага раёна Жытомірскай вобласці (на паўночным усходзе Оўруцкага кража), цячэ ў межах заходняй часткі Мазырскага Палесся. Вусце каля аграгарадка Скароднае Ельскага раёна. Асноўны прыток — рака Звонка (справа) у Оўруцкім раёне. Пад балотамі і забалочанымі землямі 5 % тэрыторыі вадазбору, пад лесам 61 %. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,33 м³/с.

Водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]