Яўген Аляксандравіч Папакуль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Аляксандравіч Папакуль
Дата нараджэння 1988
Месца нараджэння Наваполацк, Віцебская вобласць
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, вучоны
Навуковая сфера філалогія, літаратуразнаўства
Месца працы Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Аляксандр Аляксандравіч Гугнін
Вядомы як скандынавіст

Яўген Аляксандравіч Папакуль (нар. у 1988 годзе ў Наваполацку) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ў 2011 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова. Нямецкая мова». У 2013 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа». Пасля навучаўся ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (англійская)». Навучаўся на курсах шведскай мовы ў вышэйшых народных школах у Фрэнста і Малунгу (2011 і 2015 гады, Швецыя). У 2016 годзе скончыў курсы выкладчыкаў шведскай мовы, літаратуры і культуры ў Вышэйшай народнай школе Більстромска (Швецыя).

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа (англійская)» абараніў 26 студзеня 2018 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Спецыфіка шатландскіх і англійскіх балад пра звышнатуральнае ў кантэксце рэгіянальнай літаратурнай традыцыі». Навуковы кіраўнік - Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.

У цяперашні час працуе на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню шатландскіх і англійскіх балад пра звышнатуральнае, шатландска-скандынаўскім літаратурным узаемасувязям, сюжэтна-тэматычным паралелям, жанрава-стылявому адзінству, канцэпцыі «памежнасці» у гэтых літаратурах і інш.

Упершыню ў айчынным літаратуразнаўстве правёў комплексны супастаўляльны аналіз шатландскіх, англійскіх і скандынаўскіх народных балад пра звышнатуральнае і прадставіў іх агульную класіфікацыю на аснове разнастайнасці тэматыкі, сюжэтаў, матываў і канфліктаў. Выявіў шматлікія паралелі ў сюжэтных лініях, тэматыцы, а таксама ў структурных і мастацка-выяўленчых асаблівасцях балад, што дало права аднесці шатландскія і скандынаўскія народныя балады пра звышнатуральнае да адзінай рэгіянальнай літаратурнай традыцыі. Увёў у навуковы ўжытак тэрмін "дыялог-подкуп" як адметную асаблівасць структуры шатландскіх і шведскіх балад. Вялікую ўвагу ў сваіх даследаваннях надае адлюстраванню ў літаратуры XIXIII стагоддзяў гістарычных кантактаў паміж народамі Брытанскіх астравоў і Скандынавіі. Упершыню пераклаў асобныя прыклады скандынаўскіх балад са шведскай мовы на беларускую.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Скандинавские мифологически-фантастические баллады: историко-культурный аспект / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2014. – № 2. – С. 10–14.
  • Отражение взаимодействий между Британскими островами и Скандинавией в исландской литературе XI–XIII веков / Е. А. Папакуль // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2015. – № 1. – С. 7–11.
  • Баллады о возвращающихся мертвецах в шведской и англо-шотландской традиции / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2015. – №2. – С. 10–14.
  • Баллады об эльфах в Швеции и Шотландии / Е. А. Папакуль // Веснік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. - 2015. – № 5. – С.

123–131.

  • Магическая сила рун в шведских народных балладах / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2016. – № 2. – С. 10–15.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.