Аляксандр Аляксандравіч Гугнін
Аляксандр Аляксандравіч Гугнін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 мая 1941 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | паэт, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксандравіч Гугнін (нар. 3 мая 1941 годзе ў Маскве) — філолаг, літаратуразнавец, крытык, перакладчык, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 3 мая 1941 года ў Маскве. У 1953 годзе сям'я пераехала ў Полацк. Бацька, Гугнін Аляксандр Паўлавіч, працаваў дырэктарам Полацкага ляснога тэхнікума, да гэтага з'яўляўся намеснікам міністра лясной гаспадаркі Літоўскай ССР. Дзядзька, Гугнин Мікалай Паўлавіч, лётчык-ас часоў Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза.
У 1958 годзе скончыў полацкую школу № 1. Атрымаў пуцёўку на ўдарную камсамольскую будоўлю ў Наваполацку, працаваў у брыгадзе перадавіка Пятра Блахіна. У 1972 годзе закончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1975 годзе — аспірантуру гэтага ж факультэта. У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Асноўныя этапы развіцця паэзіі Л. Уланда".
У 1972 годзе працаваў у "Літаратурнай газеце". У 1976-1977 гадах з'яўляўся рэдактарам часопіса "Замежная літаратура". У 1978-1982 гадах працаваў навуковым рэдактарам выдавецтва "Прагрэс", затым - загадчыкам рэдакцыі мастацкай літаратуры на замежных мовах выдавецтва "Вясёлка". У 1982-1983 гадах загадваў рэдакцыяй літаратуры на замежных мовах выдавецтва "Вясёлка". Затым працаваў у Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі Акадэміі навук СССР: з 1983 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1993 года - кіраўнік Цэнтра славяна-германскіх даследаванняў, з 1998 года - вядучы навуковы супрацоўнік Расійскай акадэміі навук. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Асноўныя этапы развіцця сербалужыцкай літаратуры ў славянска-германскім кантэксце".
З 1999 года загадчык кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2005 годзе пры кафедры быў адкрыты кабінет сусветнай літаратуры. Яго аснову склала асабістая бібліятэка Аляксандра Гугніна, падораная ім Полацкаму ўніверсітэту. Гэта звыш 20 тысяч тамоў на рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, французскай, лацінскай мовах. У цяперашні час - прафесар кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў, а таксама прафесар кафедры славянскай філалогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
26 снежня 2011 года узнагароджаны Медалём Францыска Скарыны. 24 ліпеня 2019 года узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаванні Аляксандра Гугніна прысвечаны гісторыі літаратур Аўстрыі, Германіі і нямецкамоўнай Швейцарыі, а таксама вывучэнню руска-нямецкіх і нямецка-рускіх літаратурных узаемасувязяў. У шэрагу манаграфічных работ А. А. Гугніна разглядаецца гісторыя сербалужыцкай літаратуры. У фокусе пастаяннай цікавасці даследчыка - тэорыя, гісторыя і практыка мастацкага перакладу.
З'яўляецца членам Міжнароднага таварыства Гётэ ў Веймары (з 1987 года), Таварыства Гельдэрліна ў Цюбінгене (з 1990 года), "Маціцы сербалужыцкай ў Будзішыне" (Баўтцэн, 1995), Міжнароднага таварыства Рыхарда Вагнера (1996). Узначальвае творчую секцыю мастацкага перакладу ў беларускім літаратурным саюзе "Полацкая галіна".
Заснавальнік і выдавец кніжнай серыі "Праблемы гісторыі літаратуры" (1996).
Пачаў публікавацца з 1959 года ў газетах "Сцяг камунізму" і "Сцяг новабудоўлі" Полаччыны. Яго творчасць, а таксама артыкулы аб ім самім публікавала газета «Веснік культуры». Перакладае на рускую мову нямецкамоўных і славянскіх пісьменнікаў. Аўтар паэтычных зборнікаў "Шляхі зямныя і іншыя" (Наваполацк, 1993) і "Палонны зямных гарызонтаў" (Масква-Полацк, 1996).
Асноўная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1970 года апублікаваў больш за 500 навуковых і літаратурна-крытычных работ, у тым ліку 11 кніг і брашур, у тым ліку:
- Сучасная літаратура ГДР. — Масква, 1987.
- Сербалужыцкая літаратура эпохі рамантызму. — Масква, 1994.
- Сербалужыцкая літаратура эпохі Асветніцтва. — Масква, 1994.
- Сербалужыцкая літаратура эпохі нацыянальнага адраджэння XIX стагоддзя. — Масква, 1995.
- Уводзіны ў гісторыю сербалужыцкай славеснасці і літаратуры ад вытокаў да нашых дзён. — Масква: Навуковы цэнтр славяна-германскіх даследаванняў РАН, 1997.
- Магічны рэалізм у кантэксце літаратуры і мастацтва XX стагоддзя. — Масква, 1998.
- Аўстрыйская літаратура XX стагоддзя. — Наваполацк-Масква, 2000.
- Сербалужыцкая літаратура XX стагоддзя ў славянска-германскім кантэксце. — Масква, 2001.
- Нямецкая літаратура XIX стагоддзя: ад рамантызму да бідэрмайера. — Наваполацк-Масква, 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Профіль аўтара ў Google Scholar
- Профіль аўтара ў eLIBRARY.RU
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання) / рэдкал.: Д. М. Лазоўскі, Д. У. Дук, Э. М. Бабенка [і інш.]. - Наваполацк: ПДУ, 2008. - 312 с.
- Гісторыка-філалагічны факультэт / Г. І. Астапковіч, Ю. М. Галуза, Н. Б. Лысова. - Наваполацк: ПДУ, 2008. - 68 с.
- Александр Александрович Гугнин // Новая Россия: мир литературы: Энциклопедический словарь. в 2-х т. / Сост. С. Чуприн. — Т. 1. — Москва: Рипол-Классик, 2003. — 832 с
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі МДУ
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
- Філолагі Беларусі