Яўген Аляксандравіч Старадзетка
Яўген Аляксандравіч Старадзетка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 2007 (74 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | тэхнічная кібернетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1976) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Яўген Аляксандравіч Старадзе́тка[1] (нар. 1 красавіка 1933 — 13 кастрычніка 2007[2]) — вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1988). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1996)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Барысаў. У 1951 годзе скончыў Барысаўскую сярэднюю школу № 1 і паступіў на механіка-машынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута. У красавіку 1957 года працаваў інжынерам-канструктарам на завадзе «Стройдарбуд» у горадзе Жодзіна, пазней — у адной з воінскіх частак Ленінградскай ваеннай акругі[2][4]. З 1958 года Я. Старадзетка на пасадзе вядучага інжынера-канструктара на Іжорскім заводзе цяжкага машынабудавання ў горадзе Колпіна[2]. У 1963 годзе паступіў у завочную аспірантуру пры Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя М. Э. Баўмана і ў 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Некоторые вопросы построения алгоритмического языка для описания геометрической информации при автоматизации конструирования и черчения»[2]. У 1964—1969 гадах — начальнік секцыі матэматычнага аддзела, намеснік загадчыка аддзела, загадчык лабараторыі ў Праектным, тэхналагічным і навукова-даследчым інстытуце Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР у горадзе Горкі. У 1969 годзе быў пераведзены ў нанава створаны Навукова-даследчы і праектны інстытут механізацыі і аўтаматызацыі кіравання вытворчасцю ў аўтамабільнай прамысловасці на пасаду загадчыка аддзела даследавання, мадэлявання і распрацоўкі аўтаматызаваных сістэм канструявання. Адначасова — дацэнт кафедры ў Горкаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце[4]. У 1976 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Методы описания и преобразования геометрической информации в автоматизированных системах технической подготовки производства»[2].
У пачатку 1977 года Я. А. Старадзетка быў запрошаны на працу ў Акадэмію навук БССР і абраны на пасаду загадчыка лабараторыі метадаў сінтэзу аўтаматызаваных працэсаў праектавання Інстытута тэхнічнай кібернетыкі. З 1991 года займаў пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка, у 1977—2000 гадах — член савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі па абароне дысертацый пры інстытуце[4].
Памёр Я. А. Старадзетка 13 кастрычніка 2007 года[2]. Пахаваны ў горадзе Барысаў[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па тэорыі сістэм аўтаматызаванага праектавання (САПР), вылічальнай геаметрыі і машыннай графікі, тэорыі рухавікоў унутранага згарання. Распрацаваў метады сінтэзу аўтаматызаваных працэсаў праектавання і канструявання ў машынабудаванні, пабудовы нелінейных геаметрычных мадэлей, матэматычнага апісання лакальных паверхняў, якасны новы прынцып дзеяння рухавікоў унутранага згарання[1]. Разам з калегамі распрацаваў праблемна-арыентаваную геаметрычную мову праграмавання «Інканэл»-2А і транслятар, які ўжываўся ў 1970-х гадах у сістэмах аўтаматызаванага праектавання механічнай апрацоўкі тэхнічных аб’ектаў на станках з лічбавым праграмным кіраваннем. Было распрацавана сістэмнае і прыкладное праграмнае забеспячэнне па аўтаматызацыі канструявання помпаў, гідраўлічных турбін і аснасткі для халоднай ліставой штампоўкі[2].
Аўтар 3 манаграфій, а таксама кніг і брашур, выдадзеных у тым ліку ў сааўтарстве, вялікай колькасці навуковых публікацый. Аўтар больш за 20 патэнтаў на вынаходствы, зарэгістраваных у Беларусі, Расіі, ЗША і іншых краінах[2].
Падрыхтаваў 11 кандыдатаў навук[4].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з Стародетко Евгений Александрович // Выдающиеся математики Беларуси (руск.)
- ↑ Электронны каталог РНТБ (руск.)
- ↑ а б в г Известные земляки (руск.) // Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя. І. Х. Каладзеева
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік М. П. Старадзе́тка Яўген Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 156. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Евгений Александрович Стародетко ― один из пионеров автоматизированного конструирования / С. В. Абламейко [и др.] // Информатика: ежеквартальный научный журнал / Объединенный институт проблем информатики Национальной академии наук Беларуси. — 2008. ― № 2. ― С. 146―148. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стародетко Евгений Александрович // Выдающиеся математики Беларуси (руск.)
- Известные земляки (руск.) // Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя. І. Х. Каладзеева
- База патэнтаў Беларусі (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Пахаваныя ў Барысаве
- Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі СПбДПУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Кібернетыкі СССР
- Кібернетыкі Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі