Яўген Міхайлавіч Бабосаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яўген Бабосаў)
Jump to navigation Jump to search
Яўген Міхайлавіч Бабосаў
руск.: Евгений Михайлович Бабосов
Дата нараджэння 23 лютага 1931(1931-02-23)[1][2] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык, палітык, сацыёлаг, філосаф
Навуковая сфера філасофія, сацыялогія, культуралогія, рэлігіязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ, прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні С. В. Масленчанка
Вядомы як акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі ордэн М.В. Ламаносава, міжнародная прэмія ім. П.Сорокина

Яўген Міхайлавіч БАБОСАЎ (нар. 23 лютага 1931, Разань) — беларускі філасоф, сацыёлаг, палітолаг і культуролаг. Акадэмік НАН Беларусі (1994)[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1955). З 1955 на камсамольскай і педагагічнай працы ў БДУ і Мінскім медыцынскім інстытуце[4]. Выкладаў філасофію ў БДУ і Мінскім медыцынскім інстытуце (з 1959). Навуковы сакратар Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР (1960—1962), намеснік загадчыка аддзелам навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ (1962—1977), адначасова з 1973 прафесар кафедры філасофіі Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ. Дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР (1977—1989); дырэктар (1990—1998)[4].

У 1990 г. заснаваў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі (да 1998 яго дырэктар, цяпер ганаровы дырэктар), з 1998 загадчык аддзелам Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, адначасова загадчык кафедрай БДУ. Доктар філасофскіх навук (1972), тэма дысертацыі: «Мадэрнізацыя філасофска-тэалагічнай дактрыны каталіцызму пад уздзеяннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі», прафесар (1973), член-карэспандэнт АН БССР (1977)[4], акадэмік НАН Беларусі (1994). Прэзідэнт Беларускай сацыялагічнай асацыяцыі. Кірункі навуковай дзейнасці: сацыяльная філасофія, тэарэтычныя праблемы культуры, сацыялогія культуры, фармаванне духоўнага свету асобы, праблемы славянскіх культур.

Быў адным з ініцыятараў стварэння Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993), а таксама Сацыялістычнай партыі Беларусі (1994). Мае сына.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны філасофска-метадалагічным праблемам навуковага пазнання, гнасеалагічным механізмам навуковых рэвалюцый, асаблівасцям узаемадзеяння навукова-тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да даследаванняў сацыяльных аспектаў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, духоўнага свету чалавека ў адзінстве з сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі. Даследаваў метадалагічныя праблемы функцыянавання духоўнай культуры ў жыцці сучаснага грамадства, яе структуры і функцыі, асаблівасці развіцця яе кампанентаў (навукі, светапогляду, палітычнай, маральнай, мастацкай культуры), іх месца і роля ў развіцці грамадства, сацыяльна-псіхалагічныя механізмы іх уплыву на фарміраванне і жыццядзейнасць асобы. Распрацоўвае тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сацыялогіі, канфлікталогіі, экстрэмальных сітцацый, крызісаў і катастроф, асаблівасцей пераходнага перыяду. Даследуе асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-стратыфікацыйнага і сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі ў канцы ХХ — пачатку ХХІ ст.

Аўтар звыш 820 навуковых прац, у т.л. 36 манаграфій, 15 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Современный католицизм и наука. — Мн., 1964;
  • Социальные аспекты научно-технической революции. — Мн., 1976;
  • Учение К.Маркса о человеке и реальный социализм. — Мн., 1983;
  • Маральная культура асобы, 1985
  • Истина и богословие. — Мн., 1988;
  • Человек на пороге рынка: Социальные ожидания населения. — Мн., 1992;
  • Катастрофы: социологический анализ. — Мн., 1995;
  • Чернобыльская трагедия в ее социальных измерениях. — Мн., 1996;
  • Конфликтология. — Мн., 1997, 2000;
  • Прыкладная сацыялогія, 1999;
  • Сацыялогія кіравання, 2000;
  • Агульная сацыялогія, 2002;
  • Сацыяльна-стратыфікацыйная панарама сучаснай Беларусі, 2002;
  • Основы идеологии современного государства. 3 изд. Мн.: Амалфея, 2007.

Аўтар навучальных дапаможнікаў і падручнікаў па сацыялогіі і канфлікталогіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984) за ўдзел у напісанні цыклу прац па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі (апубл. у 1973—1980). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1997). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1967), медалямі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 24. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — БеларусцыМн.: 1996. — С. 183. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
  3. 3,0 3,1 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 25. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Бабосов Евгений Михайлович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 36. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мн., 1996. — Т.2. — С. 183;
  • Национальная академия наук Беларуси. 2-е изд. — Мн., 1999. — С. 17;
  • Бабосов Евгений // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
  • Бабосаў Яўген // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Русецкая В.І. Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2006. №1.
  • Катляроў I.В., Русецкая В.I. Яўген Міхайлавіч Бабосаў (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2011. №1.