Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі
| Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі | |
|---|---|
| Абрэвіятура | ІС |
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2 |
| Адрас | Мінск |
| Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
| Мэта | вывучэнне грамадства |
| Тып арганізацыі | навуковая |
| Кіраўнікі | |
| Дырэктар | Мікалай Мыслівец |
| Намеснік дырэктара па навуковай працы | Аляксандр Пасталоўскі |
| Намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы | Мікалай Сухоцкі |
| Вучоны сакратар | Наталля Сасноўская[1] |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 16 студзеня 1990 |
| Колькасць супрацоўнікаў | 67 (2020 год)[3] |
| Асноўныя асобы | Яўген Бабосаў, Мікалай Бараноўскі, Алег Кабяк, Міхаіл Арцюхін[4] |
| Матчыная арганізацыя | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
| Член у | Беларусь |
| Папярэднік | Інстытут філасофіі і права |
| socio.bas-net.by | |
Інстыту́т сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 1990 года.
На 2025 год уваходзіў у склад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ[5]. Інстытут сацыялогіі аказваў наступныя паслугі: збытавое даследаванне пакупнікоў, таварнага знака і рынка; апытанне грамадскай думкі, даследаванне перавагаў выбаршчыкаў і грамадска-гаспадарчы агляд двойчы на год; рэцэнзія даследавання, паслядыпломнае навучанне сацыёлагаў і падтрымка сацыялагічнага даследавання[6]. З 2010 года выдае штогадовы «Сацыялагічны альманах» на англійскай, беларускай і рускай мовах[7]. У аспірантуру і дактарантуру прымалі на 4 спецыяльнасці: эканамічная сацыялогія і дэмаграфія; сацыяльная структура, сацыяльныя інстытуты і працэсы; палітычная сацыялогія; сацыялогія культуры[8]. Сумесныя даследаванні ажыццяўлялі з навуковымі ўстановамі Літвы (Універсітэт Вітаўта Вялікага), Германіі, Расіі (Інстытут сацыялогіі РАН), Украіны (Кіеўскі політэхнічны інстытут)[9].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]На 2025 год Інстытут сацыялогіі ўключаў 2 Цэнтры — Цэнтр аператыўных даследаванняў і Цэнтр паліталогіі — і 6 аддзелаў:
- сацыяльнай тэорыі і метадалогіі;
- сацыялогіі дзяржаўнага кіравання;
- рэгіянальнай сацыялогіі;
- сацыялогіі сацыяльнай сферы;
- сацыялогіі культуры;
- эканамічнай сацыялогіі[10].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]16 студзеня 1990 года Савет Міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 12 аб стварэнні Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук БССР[11] на аснове Рэспубліканскага цэнтра сацыялагічных даследаванняў (РЦСД) Інстытута філасофіі і права, які налічваў 5 аддзелаў, і 2 аддзелаў Інстытута эканомікі: навуказнаўства; дэмаграфіі і праблем народанасельніцтва. Сам РЦСД утварылі ў 1989 годзе ў складзе 5 аддзелаў: тэорыі, метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў (загадчык Сяргей Шавель); сацыялогіі грамадскай думкі (Галіна Сакалова); сацыяльнай дынамікі сельскага насельніцтва (Аляксандр Крукоўскі); сацыяльных праблем моладзі (Мікалай Бараноўскі); сацыялагічных даследаванняў ідэалагічных працэсаў (Энгельс Дарашэвіч)[12]. На 1998 год у Інстытуце сацыялогіі налічвалася 7 навуковых аддзелаў: сацыяльнай палітыкі; сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі; сацыялогіі асобы і сацыяльнай стратыфікацыі; сацыялогіі культуры; сацыялогіі навукі; сацыяльнай дэмаграфіі і занятасці насельніцтва; сацыяльнай псіхалогіі асобы і калектыву. Кірункамі даследаванняў былі: зрухі ў будове грамадства, зацікаўленасцях і патрэбах па слаях насельніцтва, у іх становішчы і дзейнасці; будова рынку і рухомасць працоўнай сілы; паводзіны і асаблівасці ўзаемінаў асобы ва надзвычайных умовах сутыкнення і Чарнобыльскага бедства; назіранне і прадказанне грамадскага развіцця. Свае працы выдалі: Андрэй Ракаў «Дэмаграфічныя асновы народнагаспадарчага планавання» (1990), Вячаслаў Оргіш «Вытокі хрысціянства: культурна-гістарычны генезіс» (1991), Ванда Русецкая «Сацыядынаміка навуковага калектыву» (1992), Анатоль Рубанаў «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць» (1994), Галіна Сакалова «Эканамічная сацыялогія» і акадэмік Яўген Бабосаў «Катастрофы: сацыялагічны аналіз» (1995), Валерый Кліменка «Адукацыя ў трансфармуемым грамадстве» (1996) і Яўген Бабосаў «Асновы канфлікталогіі» (1997)[13]. У 2007 годзе ў Інстытуце сацыялогіі стварылі магістратуру[14].
Навуковыя школы[15]
[правіць | правіць зыходнік]- Школа навуказнаўства і сацыялогіі навукі (Г. А. Несвятайлаў)
- Школа эканамічнай сацыялогіі і сацыялогіі працы (Г. М. Сакалова)
- Школа сацыялогіі сацыяльнай структуры, сацыяльных канфліктаў і катастроф (Я. М. Бабосаў)
- Школа тэорыі і метадалогіі сацыялагічных даследаванняў, сацыялогіі сацыяльнай сферы (С. А. Шавель)
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Бабосаў (1990—1998)
- Васіль Бушчык (1998—2000)
- Георгій Явелькін (2000 — красавік 2008)
- Уладзімір Абушэнка (выканаўца абавязкаў; красавік—снежань 2008)
- Ігар Катляроў (снежань 2008—2018)
- Генадзь Коршунаў (22 жніўня 2018 — 18 верасня 2020)[16]
- Мікалай Мыслівец (з 25 чэрвеня 2021)[17]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Адміністрацыя(руск.). ДНУ «Інстытут сацыялогіі». 2023. Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ а б GRID Release 2021-09-16 — 2021-09-16 — 2021. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.16685428
- ↑ Інстытут сёння(руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі». 2020. Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Навуковая рада(руск.). ДНУ «Інстытут сацыялогіі». 2023. Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (24 студзеня 2025). Праверана 10 сакавіка 2025.
- ↑ Паслугі (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (24 студзеня 2025). Праверана 10 сакавіка 2025.
- ↑ «Сацыялагічны альманах». ДУ «Інстытут сацыялогіі» (24 студзеня 2025). Праверана 10 сакавіка 2025.
- ↑ Аспірантура і дактарантура (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (24 студзеня 2025). Праверана 10 сакавіка 2025.
- ↑ Міжнародныя праекты (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (24 студзеня 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Падраздзяленні (руск.). ДНУ «Інстытут сацыялогіі» (24 студзеня 2025). Праверана 10 сакавіка 2025.
- ↑ Постановление № 12 Совета Министров БССР от 16 января 1990 г. «О создании Института социологии Академии наук БССР»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2024. Праверана 3 чэрвеня 2025.
- ↑ Гісторыя (руск.). ДНУ «Інстытут сацыялогіі» (24 студзеня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Валерый Кліменка. Інстытут сацыялогіі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 272. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ Магістратура (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (24 студзеня 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ История и перспектива белорусской академической социологии / Г. П. Коршунов, Д. К. Безнюк // Социологический альманах : научное издание / Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — 2020. ― Вып. 11. ― С. 12―19
- ↑ Звальняецца дырэктар Інстытута сацыялогіі. Гэта ён пацвердзіў рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску // nashaniva 17 верасня 2020
- ↑ Мысливец Николай Леонтьевич
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дысертацыйная рада. ДНУ «Інстытут сацыялогіі» (24 студзеня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- Выданні (руск.)