Перайсці да зместу

Яўген Вацлававіч Пелікан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Вацлававіч Пелікан
Дата нараджэння 1824
Месца нараджэння
Дата смерці 1884
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Венцаслаў Венцаслававіч Пелікан
Жонка Zoya Pelikan[d]
Дзеці Nadezhda Pelikan[d]
Род дзейнасці урач, таксіколаг, эпідэміёлаг, судовы медык, ваенны ўрач, выкладчык універсітэта, ветэрынар
Навуковая сфера таксікалогія[1], эпідэміялогія[1], судовая медыцына[d][1], ветэрынар[1] і ваенная медыцына[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Аляксандра Неўскага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святога Станіслава 2 ступені

Яўген Вацлававіч Пелікан (руск.: Евгений Венцеславович Пеликан; 1824 — 6 мая 1884) — урач, пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў Вільні. Сын Вацлава Пелікана, прафесары анатоміі і судовай медыцыны, рэктара Віленскага ўніверсітэта. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю, авалодаў французскай, нямецкай, англійскай і італьянскай мовамі[2]. Скончыў у 1840 годзе Санкт-Пецярбургскую першую гімназію[3], у 1845 (паводле іншых звестак у 1846) — медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[2].

Працаваў у Маскоўскім ваенным шпіталі, Медыцынскім дэпартаменце Ваеннага міністэрства, Пецярбургскім ваенна-сухапутным шпіталі[2].

У 1847 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і праз год прызначаны ад’юнкт-прафесарам кафедры акушэрства ў Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі, дзе чытаў лекцыі па дзіцячых хваробах. У 1850 годзе зацверджаны ад’юнкт-прафесарам кафедры акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб гэтай акадэміі. 3 1848 года загадваў рэдакцыяй «Военно-медицинского журнала». У 1850 годзе стаў выдаўцом газеты «Друг здравия». Па хадайніцтве канферэнцыі акадэміі ў 1853 годзе прызначаны прафесарам кафедры судовай медыцыны, медыцынскай паліцыі і гігіены, выкладаў у акадэміі да 1858 года судовую медыцыну і таксікалогію, удзельнічаў у распрацоўцы навуковых пытанняў па гэтых дысцыплінах, увёў у акадэміі навукова-доследны спосаб выкладання таксікалогіі. З мэтаю пашырэння ведаў і практычнага вопыту Пелікан часта ездзіў у камандзіроўкі ў Маскву, на Каўказ, у Дынабург, Варшаву; у 1855 годзе працаваў з прафесарам М. І. Піраговым на перавязачных пунктах Пецяргофа і Араніенбаўма[2].

У 1861 годзе прызначаны дырэктарам Медыцынскага дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў. Працягваў навуковыя заняткі, чытаў лекцыі, у якасці прафесара-кансультанта працаваў пры Пецярбургскай бальніцы для чорнарабочых, друкаваў артыкулы пра свае даследаванні па таксікалогіі і судовай медыцыне Пелікан клапаціўся пра павышэнне ўзроўню адукацыі ўрачоў, пра паляпшэнне іx матэрыяльнага становішча, побыту, прымаў удзел у вырашэнні розных санітарных пытанняў. У 1860 годзе паводле яго праекта ў Пецярбургу адкрыты Камітэт грамадскага здароўя[2].

Памёр ад прагрэсіўнага паралічу 6 мая (паводле іншых даных — 3 мая[4]) 1884 года[5]. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Санкт-Пецярбургу[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі Пелікана заснаваны на шматлікіх фізіялагічных доследах, садзейнічалі развіццю таксікалогіі, судовай медыцыны, эпідэміялогіі, далі пэўны матэрыял па фізіялогіі, хіміі. Яго найбольш грунтоўныя працы: «Некалькі пытанняў з нагоды распаўсюджвання халеры ў 1847» (1847), «Уступныя лекцыі па судовай медыцыне» (1853), «Аб гігіенічным прыгатаванні мяса, булёну і хлеба…» (1855), «Таксікалогія цыяністых металаў» (1865), «Паталагічная анатомія некаторых новаўтварэнняў» (1861), «Аб значэнні прыродазнаўчых навук для юрыспрудэнцыі» (1868) і інш[2].

Перакладаў з французскай і іншых моў[2].

Сабраў вялікую бібліятэку, якая пасля яго смерці перададзена Ваенна-медыцынскай акадэміі[2].

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е ё ж Пелікан Яўген Вацлававіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  3. Пятидесятилетие С.-Петербургской Первой гимназии 1830—1880. — СПб., 1880. — С. 405.
  4. а б Пеликан, Евгений Венцеславович // Петербургский некрополь / Сост. В. И. Саитов. — СПб.: Типография М. М. Стасюлевича, 1912. — Т. 3 (М-Р). — С. 378.
  5. а б Кульбин Н. И. Пеликан, Евгений Венцеславович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. (руск.)
  • Пелікан Яўген Вацлававіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  • Европии А. К. Исторический очерк кафедры судебной медицины с ток¬сикологией. Спб., 1898. С. 121—141;
  • Языков Д. Д. Обзор жизни и трудов покой¬ных русских писателей, умерших в 1884. Спб., 1888. Вып. 4. С 69.