Яўген Іванавіч Чазаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Чазаў)
Яўген Іванавіч Чазаў
руск.: Евгений Иванович Чазов
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1929(1929-06-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 2021(2021-11-12)[2] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, палітык, кардыёлаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера кардыялогія[4]
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Іванавіч Чазаў (руск.: Евге́ний Ива́нович Ча́зов; нар. 10 чэрвеня 1929, Ніжні Ноўгарад, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Ганаровы дырэктар ФДБУ «Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр кардыялогіі».

Начальнік 4-га Галоўнага ўпраўлення пры Міністэрстве аховы здароўя СССР у 1967—1986 гадах. Міністр аховы здароўя СССР у 1987—1990 гадах. Член Прэзідыума РАМН з 1972 года.

Акадэмік АМН СССР (1971; член-карэспандэнт 1967). Акадэмік АН СССР (1979). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1982), трох Дзяржаўных прэмій СССР (1969, 1976, 1991), Прэміі Савета Міністраў СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі Расіі (2004). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Член ЦК КПСС у 1982—1990 гадах (кандыдат у члены ЦК у 1981—1982 гадах). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9, 10, 11 скліканняў. Член КПСС з 1962 года.

Ініцыятар стварэння і сустаршыня міжнароднага руху «Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны», якому ў 1985 годзе была прысуджана Нобелеўская прэмія міру.

Зноскі

  1. Чазов Евгений Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Врач государства: умер академик Евгений Чазов
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.