Бітва пры Азьяга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва пры Азьяга
Асноўны канфлікт: Італьянскі фронт Першай сусветнай вайны
Guerra Altipiani Dopo Assalto.jpg
Бітва пры Азьяга
Наступствы артабстрэлу ў Трэнцінскіх Альпах
Дата 15 мая — 25 чэрвеня 1916
Месца Азьяга, Італія
Вынік перамога Італіі
Праціўнікі
Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Сцяг Каралеўства Італія Каралеўства Італія
Камандуючыя
Сцяг Аўстра-Венгрыі Франц Конрад фон Гётцэндорф
Сцяг Аўстра-Венгрыі Яўген Аўстрыйскі
Сцяг Каралеўства Італія Луіджы Кадорна
Сілы бакоў
3-я армія
11-я армія
2000 гармат
1-я армія,
пазней узмоцненая 5 карпусамі
623 гарматы
Страты
10 000 забітымі,
45 000 параненымі,
26 000 палоннымі
15 000 забітымі,
76 000 параненымі,
56 000 палоннымі
294 гарматы
 
✰ Італьянскі фронт
Ізонца (1)Ізонца (2)Ізонца (3)Ізонца (4)Ізонца (5)АзьягаІзонца (6) (Даберда) — Ізонца (7)Ізонца (8)Ізонца (9)Ізонца (10)АрцігараІзонца (11)КапарэтаРака П’явэСан-МатэаВіторыа-Венета

Бі́тва пры Азья́га або Трэ́нцінская апера́цыя (15 мая — 25 чэрвеня 1916) — адна з найважнейшых аперацый на Італьянскім фронце падчас Першай сусветнай вайны.

Падрыхтоўка да наступу[правіць | правіць зыходнік]

Наступ у Трэнціна выглядаў вельмі прывабным для аўстра-венгерскага камандавання. У выпадку паспяховага правядзення аперацыі, магла быць акружаная асноўная частка італьянскіх войскаў на рацэ Ізонца, што нават магло вывесці Італію з вайны. Для гэтага Аўстра-Венгрыя засяродзіла на Трэнцінскім накірунку каля 200 батальёнаў і 2000 гармат. Войскі былі падзеленыя на 2 арміі, пад агульным камандаваннем эрцгерцага Яўгена Аўстрыйскага. Італьянскае камандаванне ведала пра тое, што рыхтуецца наступ, аднак, з прычыны таго, што расійскія войскі ў гэты час пачалі наступленне ў Галіцыі, лічылася, што аўстрыйцы не рызыкнуць пачаць аперацыю. Тым больш, камандуючы італьянскімі войскамі Кадорна ў гэты час планаваў новае наступленне на Ізонца. На Трэнцінскім накірунку размяшчалася 1-я італьянская армія, якая не была ў поўнай меры гатова да абароны. Тут было ўсяго 160 батальёнаў і 623 гарматы.

Наступ[правіць | правіць зыходнік]

Наступленне пачалося 15 мая, магутная артылерыйская падрыхтоўка знішчыла італьянскія абарончыя ўмацаванні. Надыходзячая пяхота адкінула італьянцаў на 3—20 км углыб абароны. Аўстра-венгерскія войскі працягвалі наступ у накірунку на Азьяга. 27 мая наступ паменшыўся і, нягледзячы на тое, што аўстрыйцы прыцягнулі на фронт новыя сілы, 30 мая канчаткова спынілася. На Усходнім фронце пачаўся Брусілаўскі прарыў, які прымусіў аўстра-венгерскае камандаванне перакінуць сілы з Італьянскага фронту на Усход.

Падчас бітвы пры Азьяга ішлі баі і ў раёне Ізонца, дзе для ўводу італьянцаў у зман адбываліся шырокія дэманстратыўныя дзеянні — моцны артылерыйскі агонь, атакі па некалькіх напрамках, бамбаванне з паветра важных чыгуначных збудаванняў і буйных камандных пунктаў. Тут 14 мая была праведзена першая хімічная атака на Італьянскім фронце, якая вывела са строю 6300 італьянскіх салдат.

У ходзе наступлення пры Азьяга Кадорна ўзмацніў абарону 1-й італьянскай арміі перакідкай пяці карпусоў, што дазволіла італьянцам 16 чэрвеня перайсці ў контрнаступленне. Аслабленыя з-за перакідання значных сіл у Галіцыю аўстра-венгерскія войскі пачалі адыход на ранейшыя пазіцыі.

На гэтым бітва пры Азьяга скончылася, абодва бакі панеслі цяжкія страты. Паражэнне італьянцаў у Трэнціна пакінула моцнае ўражанне на грамадскасць краіны, за паражэнне урад быў вымушаны сысці ў адстаўку.

Нягледзячы на цяжкія страты, Кадорна не спыніў падрыхтоўку да чарговага (ужо шостага) наступу на Ізонца, які неўзабаве і адбыўся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]