Перайсці да зместу

Міхай Эмінэску

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхай Эмінэску
Mihai Eminescu
Міхай Эмінэску 1869
Міхай Эмінэску 1869
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Эміновіч
Дата нараджэння 15 студзеня 1850(1850-01-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1889(1889-06-15)[3] (39 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Румыніі Румынія
Бацька Gheorghe Eminovici[d]
Маці Raluca Eminovici[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці акцёр, празаік, журналіст, бібліятэкар, эсэіст, пісьменнік, паэт, палітык
Гады творчасці з 1866
Кірунак рамантызм
Жанр паэзія
Мова твораў румынская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхай Эмінэску (рум.: Mihai Eminescu, /mi'haj e.mi'nes.ku/; сапраўднае прозвішча Эміновіч (Eminovici); 15 студзеня 1850, Баташані — 15 чэрвеня 1889, Бухарэст) — румынскі паэт, класік румынскай літаратуры.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1850 года ў Баташані ў шматдзетнай сям'і.

Вучыцца Міхая Эмінэску накіравалі ў Чарнаўцы ў нямецкую гімназію. Першы надрукаваны верш паэта — «Ля магілы Арона Пумнула» быў надрукаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Слёзы ліцэістаў». Не скончыўшы навучання ў гімназіі ў Чарнаўцах Міхай па патрабаванні бацькі з'язджае на вучобу ў Вену, дзе становіцца вольным слухачом універсітэта і вывучае філалогію, філасофію і юрыспрудэнцыю. У гэты перыяд аўтар выдае цыкл вершаў і патрыятычную паэму «эпігонаў».

Восенню 1872 года паэт перабраўся ў Берлін, дзе да верасня 1874 года слухаў цыкл лекцый пры Берлінскім універсітэце. У верасні 1874 года паэт пераязджае ў горад Ясы ў пошуках заробку, дзе ўладкоўваецца выкладчыкам у гімназію, адначасова бібліятэкарам і школьным інспектарам. Знясільваючая праца, матэрыяльныя цяжкасці і духоўная нездаволенасць прыводзяць паэта да дэпрэсіі і псіхічнай хваробы ў 1883 годзе, якая, нягледзячы на пэўнае ​​паляпшэнне пасля лячэння, будзе пераследваць яго да канца жыцця. У гэтым жа 1883 годзе выходзіць адзіная прыжыццёвая кніга вершаў Эмінэску. І хоць імя паэта адразу атрымала прызнанне, ён ужо быў не здольны гэта ўсвядоміць. Памёр Эмінэску ў псіхіятрычным шпіталі ў Бухарэсце 15 чэрвеня 1889 года.

Беларускія пераклады

Творы М. Эмінэску перакладалі на беларускую мову Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Барадулін, Мікола Федзюковіч, Казімер Камейша, Таіса Бондар[4], Лявон Баршчэўскі, К. Коракс[5], Аксана Данільчык[6].

  • Паэма «Лучафэрул», выбр. вершы / Пераклад Р. Барадуліна // Анталогія малдаўскай паэзіі. Т.1. Мн., 2003.
  • Выбраная паэзія / Пераклад Р. Барадуліна, Л. Баршчэўскага, К. Коракс. Мн., 2017 («Паэты планеты»).
  • Выбраная паэзія: пераклад з румынскай / Міхай Эмінеску. — Мінск : Зміцер Колас, 2019. — 84, [1] с.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 кастрычніка 2018.
  2. ISFDB — 1995. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  3. Eminecsu, Mihai, 1850-1889 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
  4. Эмінэску Міхай
  5. Выбраная паэзія: пераклад з румынскай: [да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Румыніяй і Рэспублікай Беларусь] / Міхай Эмінэску. - Мінск : Зміцер Колас, 2017. - 104, [1] с. - (Паэты планеты)
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі