Перайсці да зместу

Шчоўна (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:01, 2 красавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Шчоўна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,6[1] м
Даўжыня 1,48 км
Шырыня 0,95 км
Плошча 1,48 км²
Аб’ём 0,0017 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,1 км
Найбольшая глыбіня 2,6 м
Сярэдняя глыбіня 1,5 м
Гідралогія
Салёнасць 0,19 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 357 км²
Упадаюць рака Вята (Хараброўка), канал
Выцякаюць рака Вята
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Шчоўна (Беларусь)
Шчоўна
Шчоўна
Шчоўна (Віцебская вобласць)
Шчоўна
Шчоўна
Map

Шчо́ўна — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 7 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мёры.

Плошча паверхні возера 1,14 км². Даўжыня 1,48 км, найбольшая шырыня 0,95 км, даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,6 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём вады ў возеры 1,7 млн м³. Плошча вадазбору 357 км².
Катлавіна Шчоўна рэшткавага тыпу. Паўночна-ўсходнія, усходнія і паўднёвыя схілы катлавіны спадзістыя, астатнія — невыразныя і забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі тарфяністыя. Заходнія, паўночна-заходнія і паўднёва-заходнія берагі возера сплавінныя. Дно выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 8 метраў.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Вята, упадае меліярацыйны канал. Возера моцна зарастае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 100—150 м ад берага.

У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак, плотка, гусцяра, язь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-08. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)