Перайсці да зместу

Серафім Міхайлавіч Лебедзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:40, 8 верасня 2023, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (Кнігі)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Серафім Міхайлавіч Лебедзеў
Нараджэнне 2 студзеня 1904(1904-01-02)
Смерць 30 красавіка 1988(1988-04-30) (84 гады)
Партыя
Прыналежнасць СССР
Званне Капітан
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серафім Міхайлавіч Лебедзеў (2 студзеня 1904, Міхайлаў, Разанская губерня, Расійская імперыя30 красавіка 1988, Гомель[2][3]) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, публіцыст.

Член УКП(б) з 1927 г.[4] У верасні таго ж года прызваны на службу ў Чырвоную Армію[2].

Станам на 1941 г. (да ліпеня?) займаў пасаду 1-га сакратара Савецкага раённага камітэта КП(б)Б (Беласток)[4]. Ва ўзнагародных дакументах 1943 г. пазначаны як сакратар Беластоцкага гаррайкама КП(б)Б[5].

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны  ў ліпені-жніўні 1941 г. — старшыня Выканаўчага камітэта Гомельскага гарадскога Савета[4]. Вядома пра яго ўдзел ў арганізацыі эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей з гомельскага музея. З дапамогай камсамольцаў-энтузіястаў пад яго кіраўніцтвам на вакзал для адпраўкі ў савецкі тыл была дастаўлена 500-кілаграмовая бронзавая статуя багіні міру — скульптура ХІХ ст., якая першапачаткова знаходзілася на магіле М. П. Румянцава[6]

З лютага 1942 г. працаваў па асаблівых даручэннях пры Ваенным Савеце 3-й ударнай арміі. З красавіка таго ж года — адказны арганізатар ЦК КП(б) пры Паўночна-Заходняй групе. Займаўся пашырэннем літаратуры у тыле праціўніка. Праводзіў работу па здабычы зброі і боепрыпасаў для партызанскіх атрадаў Беларусі[5].

З красавіка 1943 г. працаваў у аператыўным аддзеле Беларускага штаба партызанскага руху, займаўся пытаннямі партызанскага руху па Гомельскай вобласці, спрыяў арганізацыі баявой антынацысцкай дзейнасці на Гомельшчыне[5].

Пасля вызвалення Гомеля ад нямецкіх нацысцкіх захопнікаў займаў пасаду намесніка старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета (лістапад 1943 — 1946 год). Паралельна з лістапада 1943 па студзень 1944 года выконваў абавязкі старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета[4]. Станам на верасень 1945 г. быў загадачыкам Бюро пры тым жа выканкаме[7].          

З сакавіка 1953 па кастрычнік 1959 года знаходзіўся на пасадзе старшыні Выканаўчага камітэта Гомельскага гарадскога Савета[4].

Памёр у 1988 г. Пахаваны на могілках «Асаўцы» ў Гомелі[3].

С. М. Лебедзеў узнагароджаны[4][2][7][8][5]:

  • Гомель: Краткий историко-экономический очерк (Мінск, 1-е выд.: 1957; 2-е выд.: 1962)
  • Опыт жилищного строительства методом народной стройки (город Гомель) / супольна з В. Б. Івановым (Мінск, 1958)
  • Партийная библиотека (Масква, 1973)
  • Из опыта работы школ молодого лектора при правлении Гомельской областной организации Общества «Знание» (Мінск, 1964)
  • Наш край вчера, сегодня, завтра (Материал в помощь лекторам, докладчикам) (Гомель, 1976)
  1. http://www.knowbysight.info/LLL/14816.asp
  2. а б в Лебедев Серафим Михайлович (Сведения о личном составе, 1927; Документы о награждении, 1985) // Память народа 1941-1945.
  3. а б Лебедев Серафим Михайлович 1904-1988 // Мицват эмет — уход за еврейскими захоронениями. Дата смерці ўказана паводле здымку надмагільнага помніка.
  4. а б в г д е Лебедев Серафим Михайлович [жыццёвыя вехі] // Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898-1991.
  5. а б в г Лебедев Серафим Михайлович [Узнагародныя лісты, 1943] // Партизаны Беларуси.
  6. Литвинова, Т. Символ мира, пострадавший от войны // Правда Гомель. Новостной портал. — 24.12.2014.
  7. а б Лебедев Серафим Михайлович (Документы о награждении, 14.09.1945) // Память народа 1941-1945.
  8. Лебедев Серафим Михайлович (Документы о награждении, 10.09.1945) // Память народа 1941-1945.