Перайсці да зместу

Губерня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:02, 10 кастрычніка 2023, аўтар DobryBrat (размовы | уклад) (дапаўненне, удакладненне, вікіфікацыя, катэгорыя)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Заходнія губерні Расіі, 1917 год

Губерня — адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў Расійскай імперыі, якую ўвёў Пётр I. Існавала ў БССР да 1924 года, у РСФСР — да 1929 года.

Да 1917 года ў Расійскай імперыі было 78 губерняў, 25 з іх у 1917—1920 гадах адышлі да Польшчы, Фінляндыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. У 1917—1923 гадах ішоў працэс разузбуйнення губерняў. На ўскраінах РСФСР актыўна ствараліся нацыянальныя аўтаноміі, на ўсёй тэрыторыі краіны ствараліся новыя губерні. У 1923 годзе, неўзабаве пасля стварэня СССР, Дзяржплан СССР распрацаваў новы план адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення краіны. Губернска-тэрытарыяльнае дзяленне ў СССР было ліквідавана ў 1923—1929 гадах і заменена дзяленнем на вобласці і краі, якія паслядоўна дзяліліся на акругі, раёны і сельсаветы.