Леанід Ціханавіч Ерын
Леанід Ціханавіч Ерын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Мацкевіч | ||||||
Пераемнік | Сцяпан Сухарэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 лістапада 1951 (73 гады) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Леанід Ціханавіч Ерын (17 лістапада 1951, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (2000—2004). Генерал-лейтэнант.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 лістапада 1951 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.
У 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.
У 1975—1986 гадах працаваў на розных пасадах ва УКДБ па Віцебскай вобласці.
У 1981 годзе скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР.
У 1982—1985 гг. праходзіў воінскую службу ў Афганістане.
У 1986—1989 гг. працаваў у цэнтральным апараце КДБ БССР.
У 1989—1995 гг. працаваў у Цэнтральным апараце КДБ СССР, узначальваў Упраўленне ФСБ РФ па Маскве і Маскоўскай вобласці.
20 кастрычніка 1995 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].
20 снежня 1995 года прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].
25 верасня 2000 года прызначаны начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
27 лістапада 2000 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (замест Уладзіміра Мацкевіча) і вызвалены ад пасады начальніка Службы бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакансію 4 снежня 2000 г. заняў Генадзь Нявыглас)[3].
21 верасня 2001 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам.
25 верасня 2001 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].
18 лістапада 2004 года вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і залічаны ў распараджэнне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Пераехаў у Маскву. На дадзены момант з’яўляецца дараднікам кіраўніка Расійскіх чыгунак.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана» (1999).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Н. Надтачаев. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн.: «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 9 студзеня 2011. (руск.)
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Выпускнікі Акадэміі знешняй разведкі
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі Беларусі
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)