1943
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1943 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
- 11 студзеня: ЗША і Вялікабрытанія страцілі тэрытарыяльныя правы ў Кітаі.
- 15 студзеня: У ЗША скончана будаўніцтва самага вялікага ў свеце адміністрацыйнага будынка — Пентагона.
- 2 лютага: Поўнай капітуляцыяй германскіх войск завяршылася Сталінградская бітва.
- 9 лютага: Пачалася Краснадарская наступальная аперацыя, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Белгарад.
- 11 лютага: Іосіф Сталін падпісаў рашэнне аб пачатку ў СССР працы над стварэннем атамнай бомбы.
- 14 лютага: Ад нямецка-фашысцкай акупацыі вызвалены Растоў-на-Доне.
- 22 лютага: Створана група армій «Афрыка» — злучэнне італа-нямецкіх войскаў падчас Другой сусветнай вайны.
- 6 красавіка: У Нью-Ёрку апублікаваны «Маленькі прынц» Антуана дэ Сент-Экзюперы.
- 13 красавіка: Нямецкае радыё паведаміла пра пахаванні ў Катыні расстраляных польскіх афіцэраў.
- 15 красавіка: Савецкі ўрад адхіліў сваё дачьшенне да Катынскага расстрэла і абвінаваціў у гэтым злачынстве немцаў.
- 14 мая: У СССР пачалося фарміраванне 1-й пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі Войска Польскага, яе камандзірам прызначаны Зігмунд Берлінг.
- 19 чэрвеня: Івянецкае паўстанне, пры ўдзеле партызанскага атрада з Цэнтра АК Стоўбцы разбіты нямецкі гарнізон і здабыта мястэчка Івянец.
- 22 чэрвеня: Створаны Саюз беларускай моладзі, на ўзор германскага саюза нацысцкай моладзі (Гітлерюгенд).
- 5 ліпеня: Пачалася Курская бітва, адна з вырашальных у Другой сусветнай вайне.
- 12 ліпеня: Пачатак Арлоўскай наступальнай аперацыі савецкіх войск (кодавая назва «Кутузаў»). Адбылася танкавая бітва пад Прохараўкай.
- 3 жніўня: Пачаўся першы этап партызанскай аперацыі «Рэйкавая вайна», за ноч узарвана 42 тыс. рэек.
- 23 жніўня: Ад нацысцкіх захопнікаў вызвалены Харкаў.
- 13 верасня: Чан Кайшы абвешчаны прэзідэнтам цэнтральнага выканаўчага камітэта Гаміньдана.
- 21 верасня: У ходзе наступлення савецкія войскі фарсіравалі Дняпро.
- 22 верасня: У Мінску забіты Вільгельм Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі «Беларусь».
- 1 лістапада: Пачалася Тэгеранская канферэнцыя.
- 6 лістапада:
- Кіеў вызвалены ад нацыстаў.
- У Токіа завяршылася Вялікая Усходнеазіяцкая канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў сямі дзяржаў-членаў Вялікай Усходнеазіяцкай сферы ўзаемнага росквіту на чале з Японскай імперыяй.
- 22 лістапада: Пасля завяршэння французскага мандата Ліван абвяшчае незалежнасць.
- 26 лістапада: Ад нацысцкіх захопнікаў вызвалены Гомель.
- 7 снежня: Пасля здзейсненага на яго нападу памёр бургамістр акупаванага Мінска Вацлаў Іваноўскі.
- 21 снежня: У генеральнай акрузе Беларусь створана Беларуская цэнтральная рада.
Нарадзіліся
- 28 студзеня: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр
- 22 лютага: Эдуард Лімонаў, рускі пісьменнік і палітычны дзеяч
- 9 сакавіка: Бобі Фішэр, амерыканскі шахматыст, 11-ы чэмпіён свету па шахматах( пам.. 17.1.2008)
- 11 жніўня: Первез Мушараф, 10-ы прэзідэнт Пакістана
- 17 жніўня: Роберт Дэ Ніра, амерыканскі акцёр і рэжысёр
- 6 верасня: Рычард Робертс, брытанскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1993)
- 7 кастрычніка: Яўген Патафеевіч Шыпіла, беларускі акцёр
- 22 кастрычніка: Катрын Дэнёў, французская актрыса
Памерлі
- 7 студзеня: Нікола Тэсла, сербскі інжынер, вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі.
- 9 лютага: Дзмітрый Мікалаевіч Кардоўскі, рускі мастак.
- 7 сакавіка: Фабіян Акінчыц, беларускі палітычны дзеяч, юрыст, выдавец, публіцыст (нар. 20.1.1886).
- 12 красавіка: Густаў Вігеланд, нарвежскі скульптар (нар. 11.4.1869).
- 31 ліпеня: Роджэр Янг, амерыканскі салдат (нар. 28.4.1918).
- 22 верасня: Вільгельм Кубэ, генеральны камісар Беларусі.
- 7 снежня: Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, навуковец (нар. 25.5.1880).