Amaroka (гурт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
AMAROKA
RxFaZ9aGHfg.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры панк-рок
поп-панк
альтэрнатыўны рок
Гады 20052016
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Мова песень беларуская мова
Склад Зміцер Афанасенка
Міхаіл Шэстак
Аляксей Вінакураў
Аляксандр «Санчэс» Кунскі
Commons-logo.svg AMAROKA на Вікісховішчы

«AMAROKA» — беларускі панк-гурт, утвораны ў Мінску ў снежні 2005 года. Стылёвыя рамкі бліжэй да пазітыўнага панк-року. Гурт запісаў альбомы «Raketa» (2007), «Trably» (2009), «PULS» (2011), «Pastka» (2013) і некалькі сінглаў, а таксама прымаў удзел у некалькіх зборніках беларускай музыкі «Чарнобыльскі вецер» і «НезалежныЯ».

На сёння гэта адзіны гурт у Беларусі, які працуе ў класічнай стылістыцы амерыканскага панк-року, дапаўняючы гэты стыль беларускай мовай.

Назва гурта[правіць | правіць зыходнік]

Лідар гурта знайшоў слова «Амарока» ў слоўніку Вацлава Ластоўскага 1924 года. Яно азначае прывід, або здань, якая ўплывае на ўсё вакол, паводле іншых крыніц, «амарока» значыць «галюцынацыі»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковыя склады гурта. Альбом «Raketa» (2005—2008)[правіць | правіць зыходнік]

Гурт быў створаны ў снежні 2005 года. На той час сярод удзельнікаў гурта былі:

Праца пачалася, як і ў большасці маладых гуртоў: уласнага матэрыялу не было (толькі невялічкія распрацоўкі), таму музыкі гралі каверы на свае ўлюбёныя каманды. З цягам часу гурт напрацаваў свае «амарокаўскія» спевы, распачалася падрыхтоўка да канцэртаў. З самага пачатку ўдзельнікі імкнуліся да якаснага ўзроўню і добрага гуку. Неўзабаве да гурта далучыўся другі гітарыст — Уладзіслаў.

Ужо ў студзені 2006 года быў запісаны першы сінгл гурта — «Людзі», які трапляе на зборнік «Чарнобыльскі вецер», прымеркаваны да 20-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. Дарэчы, гэта песня была перазапісана і ўвайшла ў склад новага альбома «Pastka». Першым поспехам для гурта стаў канцэрт культавага «N.R.M.», дзе «АМАRОКА» разагравала публіку. Але ў хуткім часе гурт пакідае другі гітарыст (у гэты перыяд хлопцы граюць на такіх канцэртах, як «Панк Рэвалюцыя 1,2,3»).

У вясну 2007 года справы пачынаюць паляпшацца — у гурт прыходзіць Міхаіл Млявы (сола-гітара). Ён актыўна далучаецца да працы, прымае ўдзел у стварэнні новых спеваў, распрацоўвае партыі да ўжо існуючых. Пачалося плённае супрацоўніцтва, вынікам якога стаў першы альбом гурта — «Raketa» (снежань 2007). Альбом атрымаўся неадназначным, што можна патлумачыць рознабаковым стаўленнем да музыкі кожнага ўдзельніка, неакрэсленасцю стылю, пошукам сябе. Альбом быў запісаны на хатняй студыі вакаліста — «Karantin Rec.» (акрамя бубновых партый), але па гучанні наўрад ці магчыма аднесці яго да DIY.

Не гледзячы на гэты поспех, гурт пакідаюць адразу два ўдзельнікі — Стас Млявы (бас-гітара) і Сяргей Белабоцкі (барабаны). Вакансію бас-гітарыста займае даўні сябар гурта — Міхаіл Шэстак, а на месца ударніка прыходзіць Айзік (Стас Навіцкі). Менавіта новаму ўдарніку гурт абавязаны сучаснай стылістыкай: на змену дэпрэсіўнаму цяжкаму року з элементамі хард-кору прыходзіць пазітыўны і вясёлы панк-рок. У гэты час з’яўляюцца такія песні, як «Траблы», «Верагоднасць», робяцца аранжыроўкі на ўжо добра вядомыя творы, песня «Імёны Свабоды» трапляе на зборнік «НезалежныЯ». Летам 2008 года гурт прыпыняе працу з-за адсутнасці пастаяннага склада ўдзельнікаў.

Станаўленне стылю. EP «Trably» (2008—2009)[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 2008 года гурт распачынае актыўную працу: вяртаюцца бас-гітарыст і ўдарнік з першага склада, месца другога гітарыста часова займае Міхаіл Шэстак (Міхаіл Млявы знаходзіўся ў войску), Зміцер Афанасенка стала ўтрымлівае пазіцыю лідара гурта.

З верасня па снежань 2008 года «АМАRОКА» грае на шэрагу фэстаў: у падтрымку Міхаіла Млявага адбываецца безпрыцэндэнтны канцэрт «Military STOP» у ваеннай частцы, граюцца гаражнікі (на якія часам збіралася да 50 чалавек — да апарату прарвацца амаль што не магчыма).

У кастрычніку да гурта далучаецца трубач Пятрусь (Андрэй Шулякоўскі), што дадае яшчэ больш пазітыву. У пачатку 2009 года гурт прымае ўдзел у такіх канцэртах, як PUNK-ROCK (AMAROKA & !OtHERos!) і UnReal Student Life 2009.

Май прыносіць «папаўненне» — трамбон (Максім Канавалаў з гурта «Делай Зарядку»). У жніўні вяртаецца з войска гітарыст, акрэсліваецца стыль выканання (паміж алдовым брытанскім і каліфарнійскім панк-рокам), вядзецца падрыхтоўка да новай канцэртнай праграмы.

З верасня па снежань 2009 года гурт прымае ўдзел у такіх імпрэзах, як «Rock Battle 2009», «Positive Punk Rock», «Такія Пернікі» і інш.

У лістападзе быў запісаны EP пад назвай «Trably», у склад якога ўвайшлі толькі новыя спевы: «Cry Baby», «Сэрца ў Нью-Ёрку», «MTV», «Траблы». А ўжо 20 снежня адбылася яго прэзетацыя ў клубе «Добрыя Мыслі». На жаль, за некалькі дзён да прэзентацыі гурт ужо назаўсёды пакідаюць Стас Млявы і Сяргей Белабоцкі. Канцэрт адбываецца ў міні-складзе: Зміцер Афанасенка (вакал, ударныя), Міхаіл Млявы (сола-гітара) і Міхаіл Шэстак (бас-гітара).

Канцэртны перыяд (2010)[правіць | правіць зыходнік]

Невялікі перапынак і ў лютым да гурта далучаецца ўдарнік Санчэс, высокі ўзровень валодання інструментам дадае гурта больш выразнасці і стылістычнай акрэсленасці.

Канцэрты за гэты час: «Kill your TV set», «Tribute to RAMONES in Minsk», фестываль «Второе Дыхание», «PunkRock Show», «NoN-stop Punk Gig», «Positive Punk-rock AMAROKA in Эндорфин», «Палац мастацтваў», «AMAROKA at FleshMobFest». Канец восені — адбываецца змена складу, прыходзяць новы лідар-гітарыст Аляксей Вінакураў і бубнач Ціхан Батура. Рыхтуецца новая праграма, адбываюцца канцэрты ў Мінску.

EP «PULS». Рост папулярнасці (2011—2012)[правіць | правіць зыходнік]

Май 2011. Выходзіць альбом «Puls»[2]. Запіс адбыўся ў Ваўкавыску на студыі «Seventh Heaven Records», мастэрынг рабіў сябра гурта з Гродна — Ян Каламыцкі, выдавецтвам займаліся самі ўдзельнікі. Прэзентацыя праходзіць пры поўнай зале ў клубе «Салтайм».

Далей гурт прымае ўдзел у фестывалях: «Басовішча» (Польшча), «The Second Wave» (Слуцк), таксама ў прэзентацыі гульні «World of Tanks», грае на «Рок дзяды 2011».

У жніўні ў гурта крадуць усе інструменты і абсталяванне, але канцэртная дзейнасць не спыняецца, а следства па справе нічога не дае. З інструментамі дапамагаюць сябры, прыходзіцца перабівацца і прасіць інструменты ў музыкантаў з розных гуртоў.

У снежні 2011 адбываецца прэзентацыя першага афіцыйнага кліпу на песню «Пульс», на новай культурніцкай пляцоўцы — «Арт Сядзіба».

У вясну 2012 гурт выпраўляецца і грае некалькі канцэртаў у Польшчы: «Салідарныя з Беларуссю» (Гданьск, Шчэцін), удзельнічае ў фестывалі «Прамень сонца» з гуртамі «N.R.M.» і «Папрыка Корпс».

15 верасня 2012 гурта забараняюць канцэрт у клубе «Салтайм» з-за крамольнай назвы «Вусатая вечарына». Гурт запрашаюць на фестываль «Амбасовішча» ў пасольстве ЗША ў Мінску. Амерыканскі консул высока ацэньвае музыку і выкананне гурта.

Восенню 2012 гурт рыхтуецца да запісу новага альбома і грае некалькі канцэртаў у Польшчы (Варшава і Беласток).

Альбом «Pastka» (2013)[правіць | правіць зыходнік]

Люты 2013 — прэзентацыя кліпаў на песні «Budź ščaślivaj» і «Naš čas», якія былі запісаны зімой 2012 і ўваходзяць у склад альбома «PULS». У сакавіку з гурта сыходзіць па сямейных абставінах ударнік Ціхан Батура і на яго месца вяртаецца стары ўдзельнік Аляксандр Кунскі. Пачынаецца праца над чацвёртым альбомам «Pastka».

Запіс інструментаў адбываецца ў Мінску на студыі «Mapletree», вакал музыкі едуць пісаць у Ваўкавыск да — гукарэжысёра Андруся Шлыка, мастэрынг робіць Ян Каламыцкі на студыі «BigBrain Production» у Гданьску (Польшча). Прэзентацыя альбома адбылася 26 мая ў клубе «Re:Public», горад Мінск.

У 2014 годзе годзе гурт скончыў працу над альбомам «Virus». Альбом распаўсюджваўся нетрадыцыйным метадам: той, хто жадаў атрымаць яго, запаўняў спецыяльную форму і атрымоўваў паштоўку з QR-кодам, праз які можна было спампаваць песні[3]. У 2014 годзе адбываліся забароны выступаў гурта, у тым ліку была забаронена прэзентацыя альбома «Virus»[4].

У 2016 годзе было абвешчана пра спыненне існавання калектыва[5]. Пазней былы фронтмэн Зміцер Афанасенка прадставіў публіцы некалькі рэлізаў, якія гурта Амарока не паспеў прэзентаваць.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]


Канцэртаграфія[правіць | правіць зыходнік]

2006[правіць | правіць зыходнік]

20.02.2006 AMAROKA_Ludzi/ skladanka Charnobylski Viecer

7.05.2006 AMAROKA/N.R.M. Palac Mastactvau

14.11.2006 Punk Revolucyja №X. Simple 68  

2007[правіць | правіць зыходнік]

23.08.2007 Punk Revolucyja №X. in Borisov DK

7.10.2007 BGU Takija Perniki festyval

20.12.2007 AMAROKA/RAKETA Prezetnacyja albumu  

2008[правіць | правіць зыходнік]

22.02.2008 AMAROKA na UnReal student life 2008.

25.03.2008 AMAROKA_Imiony svabody/Nezaleznyja skladanka

20.04.2008 AMAROKA akustyka. Masherava 8

14.05.2008 My rock/ Rock may. Da club

31.05.2008 Punk Revolucyja №X. Akvaryum

14.12.2008 Millitary STOP. Army bace № 86

30.12.2008 AMAROKA vs !OtHERos!. Garaz 32  

2009[правіць | правіць зыходнік]

3.02.2009 Batttle (Butle))) AMAROKA & GOST, Coffeecore band. Garaz 32

6.02.2009 Кватэрнік AMAROKA!!!!+ гурт Сонечны Сахалін)))

6.03.2009 AMAROKA in Garaz. Garaz 32

22.03.2009 PUNK-ROCK (AMAROKA & !OtHERos!) Сядзіба БНФ

31.03.2009 UnReal student life 2009:)

30.04.2009 МИР,ТРУД,ПАНК. DA Club

7.10.2009 AMAROKA in Сhocolate club

2.11.2009 AMAROKA на Rock Battle 2009

10.11.2009 AMAROKA на Rock Battle 2009, паўфінал…

15.11.2009 Pozitiv punk-rock party in Сhocolate club positive Punkrock Party15.11.2009

17.11.2009 Dzen' Studenta!!! R-club

26.11.2009 AMAROKA на Rock Battle 2009, Фінал

4.12.2009 AMAROKA intarnet prezentacyja EP albomu [TRABLY]

14.12.2009 [Такие Прянники] БГУ фестиваль AMAROKA — Дагары Нагамі!!!

20.12.2009 Prezentacyja EP [TRABLY] 20.12.2009 BiG family GiG in Pub Dobrye mysli  

2010[правіць | правіць зыходнік]

18.02.2010 Kill your TV set Kill your TV set 19.02.2010 Daclub 18:00

25.02.2010 Rock Sparring (sparring.by)

27.02.2010 Tribute to RAMONES in Minsk 27.02.2010 Tribute to RAMONES in Minsk

21.03.2010 Birthday Gig (Zmicer birthday) Birthday Gig

13.04.2010 фестіваль «Второе Дыханіе» (клуб Реактор 2 тур) конкурс альтернативного рока Второе Дыхание 627 апреля, клуб РЕАКТОР

17 Rocknroll Licej party АДМЕНЕНЫ!!!!

27.04.2010 Финал фестиваля «Второе Дыхание» (клуб Реактор — Финал) AMAROKA на фестывалі Второе Дыхание club Reactor

30.04.2010 CALIFORNIJA Днюха Насти на коттедже PunkRock Show 30.04.2010

1.05.2010 ★ NoN-stop Punk Gig ★ 1.05.2010 NoNstop Punk Gig

2.05.2010 — Баранавічы 2 мая Жара: SnD, Amaroka, HighSchool, Play for May

11.05.2010 11.05.2010 Positive Punkrock Show

10.07.2010 AMAROKA in Belarusian city Orsha • Эндорфин • новоднение мозга

24.07.2010 24 июлясуббота: БЛИНЫ, НеДолжно, The Pulse, AMAROKA, еще одна группа

28.07.2010 Free entrance — Палац Мастацтваў BLAGI MAT, AMAROKA, Краджа золата. 28 ліпеня 28 июля. 18.00. Палац мастацтваў Казлова 3

7.08.2010 AMAROKA at FleshMobFest 6 in Harlem Bit club 23:00 МобФест 2010 Детстволэнд: Минск, Беларусь

14.11.2010 Вялікі канцэрт гурта SCIANA, пры падтрымцы гуртоў Termin X і AMAROKA 14 лістапада клюб Салтайм Вялікі канцэрт гурта SCIANA, пры падтрымцы гуртоў Termin X і Amaroka

3.12.2010 Ліцэй БДУ — Панк-рок Бэтл!!!3 снежня, Ліцэй БДУ — Першы Ліцэйскі Rock Battle

5.12.2010 Беларускі народны ПАНК 5 снежня, Jolly Rodger Cafe — Беларускі народны ПАНК — BLAGI MAT, Кашлаты Вох, Amaroka, ZnaROCK

8.03.2010 Панк рок для крутых девочек|Панк рок для крутых девочек!]  

2011[правіць | правіць зыходнік]

9.03.2011    Pop punk Gig

13.03.2011 13.03-Салтайм-Amaroka,Краджа Золата,Yellow power

23.03.2011 Фотосэт AMAROKA AMAROKA miensk city positive style

27.03.2011 Wroclaw, ★AMAROKA★ in POLAND AMAROKA in POLAND

18.04.2011 Positive punk rock Reactor  BIG HAPPY SHOW 18.04 РЕАКТОР

19.04.2011 Men’s fest 2011, 19.00 505МенскMens Fest 2011,12.05 — Паўфінал

7.05.2011 Споём Ляпісов Сами Споём Ляписов сами

12.05.2011 Men’s fest 2011, 19.00 МенскMens Fest 2011,12.05 — Паўфінал

25.05.2011 AMAROKA — Прэзэнтацыя новага альбому!!!!клюб Салтайм, 19:00 AMAROKA — PULS Прэзэнтацыя новага альбому 2011

30.06.2011 Фінал Men’s fest 2011, 19.00 МенскMens Fest 2011

16-17.07.2011 BikeFest (Івацэвічы)

22-24.07.2011 Басовішча — Польшча Басовішча 2011

28.07.2011 AMAROKA in Graffiti club 28.07-Граффити-Неадекватный Николай и Amaroka

30.07.11 Слуцак Second Wave, Slutsak

21.08.2011 AMAROKA ў Амфітэатры — г.п. Паставы (уваход вольны)

11.09.2011 AMAROKA — Дзень танкіста vs War games на «Лініі сталіна»

1.10.2011 Фестываль ў Маладзечне MOLO BIG FEST Open Air

21.10.2011 Рок-Дзяды 2011

26.10.2011 Kvaternik на Ангарскай

28.10.2011 HALLOWEEN ROCK PARTY Бабруйск — Тэатральны 28

3.11.2011 Padarozny Dapamoznik — Gelereja U Prezentacyja

20.11.2011 «Делай зарядку!» 5 лет группе!

4.12.2011 акустыка для «Народнага журналіста» у «галерэі Ў»

10.12.2011 Прыватная Вечарынка ў «хостэле Jazz»

30.12.2011 Прэзэнтацыя першага афіцыйнага кліпу на АРТ Сядзібе AMAROKA — PULS — ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КЛІПУ

2012[правіць | правіць зыходнік]

6.01.2012 Панк-рок Елка) 06.01.2012. F.P.G. Минск J-J BINGDisney BandDESTROYERSNEDOLJNOAMAROKAПАРАЛЕЛЬ

19.02.2012 Свобода важнее моды, бар йо майо.

22.02.2012 ART siadziba Zmicier Vajcuzkievic, Reha, Bosaje sonca, AMAROKA

4.03.2012 Юла Трыб’ют памяці Грамадзянскай Абароны

25.03.2012 Gdansk (PL) Salidarnyja z Bialorusiaj

28.03.2012 «ЮЛА» ОТБОР НА ФЕСТИВАЛЬ СОСЕДНИЙ МИР Eihelstraat Красные Звезды NIZKIZ Freelite AMAROKA Сity A Russian Roulette Девятый миллиметр

14.04.2012 Шчэцін (PL) Salidarnyja z Belarussju Uslysz Bialorus 2012

25.04.2012 Fun House 2012

26.04.2012 Менск клюб ЮЛА — Sciana, РолліксUA, Avias, Amaroka

28.04.2012 AMAROKA на Вясельлі Тані і Сашы)

17.05.2012 Miensk — Pramien Sonca клюб Юла

06.07.2012 Miensk — Vusataja viecarynka (Zabaronienaja)

12.07.2012 Miensk Zakrycio Art Siadziby / Разьвітаньне з Арт Сядзібай на Куйбышава, 22

15.09.2012 Vecarynka viaselle siabrou

22.09.2012 Horki. Piuny festyval (AMAROKA, j j Bingz, Mutnae voka, Step holl)

27-28.10.2012  Men’s Fest 2012

10.11.2012 Belarus D.I.Y. Football League Концерт Belarus D.I.Y. Football League

1.12.2012 Warszawa — AMAROKA u klubie Wetlina (Wałbrzyska 11)

2.12.2012 Bielastok — AMAROKA u klubie CoNieCo (Akademicka 3)

5.12.2012 Bulfest

8.12.2012 Безвизовый концерт Rahis / Amaroka

2013[правіць | правіць зыходнік]

19.04.2013 Dom Kultury Słowianin ul. Korzeniowskiego 2, Szczecin, PL.

20.04.2013 Bar Słoneczny ul. Lipowa 2, Pszczołki, PL.

21.04.2013 Kawiarnia Muzyczna FAMA ul. Legionowa 5, Białystok, PL.

25.05.2013 RE:PUBLIC: AMAROKA — PASTKA (Prezentacyja)

09.06.2013 AMAROKA & Дай Дорогу  — NO LOGO FEST Віцебск

24.07.2013 Punk Open Doors!

30.08.2013 AMAROKA in Saltajm (электра)

27.09.2013 AMAROKA Піўны фэст (Жлобін) Сьвята ўраджаю — Дажынкі

11.10.2013 Губляю каханьне — Прэзэнтацыя кліпа

15.10.2013 AMAROKA на Шчырым фесцівалі —  Зробім Лепш, Ре:Паблік

18.12.2013 Дабрачынны канцэрт MaeSens.by и Hospice.by  

24.12.2013 AMAROKA акустыка, 2 гады Артсядзібе

30.12.2013 Разрываеш — Прэзэнтацыя кліпа

2014[правіць | правіць зыходнік]

Amaroka у Варшаве, 11 красавіка 2014 года

16.02.2014 AMAROKA (Кіеў, Украіна) Майдан Незалежнасьці

21.02.2014 AMAROKA (Менск, Журфак БДУ)

22.02.2014 AMAROKA (Паставы)  

23.02.2014 AMAROKA (Наваполацак)  23.02.14 АMAROKA,БульварЪ,Detroit Hills,Freelite

28.02.2014 Менск AMAROKA З НОВАЙ ПРАГРАМАЙ  АДМЕНЕНЫ!

2.03.2014 AMAROKA + БН (Магілеў)

25.03.2014 БлагРок (Менск) Адмена

08.04.2014 Шчэцін  (PL)  

10.04.2014 Кракаў  (PL)  

11.04.2014 Варшава (PL) Ляпіс Трубецкі, Mateo ReggaeRockers

12.04.2014 Лодзь (PL)  

9.08.2014 AMAROKA РАЗАМ ЛЕПШ летнік Маладых Сацыялдэмакратаў, Раўбічы

26.04.2014 AMAROKA — Рок вясна клюб «Магніт» (Маладзечна) Rock Вясна рок концерт  

21.08.2014 AMAROKA на фестывалі Рэмара, хутар Шаблі

13.12.2014 Дзень вышыванкі (акустыка)

2015[правіць | правіць зыходнік]

22.02.2015  «Смачная Масленіца» парк 900-годзя Мінска (электра)

19.03.2015 Файны фэст (бар ДК) акустыка

30.05.2015 BELARUS TATTOO FEST

20.11.2015 Light & Drive Festival — NAVI + AMAROKA (электра)

2016[правіць | правіць зыходнік]

15.02.2016 АртДжэм (Менск/Графіці) Адменены

21.02.2016 Дзень Роднай Мовы — Паставы (электра)

26.02.2016 Літаратурны вечар (Менск/Хто такі Джон Голт)

26.03.2016 Ворша — паэтычны вечар акустыка

1.04.2016 Мова Нанова (Бабруйск)

12.05.2016 AMAROKA — акустыка ў Доме Фішэра  

21.05.2016 Ноч Музеяў — Музей Янкі Купалы

18.06.2016 Прэзэнтацыя альбому  Ferris Wheel, бар ІЛІ,  Незалежнасьці 131

23-24.07.2016 Летнік Арт Сядзібы ў Ровах, акустыка

20.08.2016 Марс рок фэст в. Перхурава

2017[правіць | правіць зыходнік]

23.12.2017 Акустыка — 6 год «Арт Сядзібе» на Гарызонце

2018[правіць | правіць зыходнік]

13.02.2018 фестываль  "Грай! Кахай! " (акустыка)

25.03.2018 БНР-100 каля Вялікага тэатру Оперы і Балета. (электра)

26.03.2018 Вечарынка ў Графіці, Юбілей Франака Вячоркі (акустыка)

19.11.2018 Art Siadziba дзець народзінаў / клюб Брюге

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]